Бягом, уцякаючы ад каго‑, чаго‑н. Калі Лабановіч паказаўся ў кухні, .. [вучні] кінуліся наўцёкі.Колас.Яшчэ хвіліна, і малады алень адскочыў убок, потым павярнуўся і кінуўся раптам наўцёкі.В. Вольскі.Дзяўчаткі зарагаталі і, падхапіўшы пад рукі сваю меншую сяброўку, пабеглі наўцёкі.Чорны./узнач.вык.[Алеська:] — Не паспеў падысці да абгарэлай сасны.., а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае. Я — наўцёкі.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кінуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Кінуцца адкуль‑н. уніз; выскачыць. Выкінуцца з парашутам. Выкінуцца з акна.// З сілай выбіцца, вырвацца вонкі. З-за калгаснай пуні выкінулася паласа жоўтага святла, паказаўся агеньчык і паплыў у напрамку дарогі.Дуброўскі.
2. Вываліцца, выпасці адкуль‑н. Пісьмо.. выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе.Чорны.Праз паўгадзіны Лабановіч сядзеў у калымажцы і падтрымліваў Анцыпіка, каб ён не выкінуўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
konopie
konopi|e
мн.бат. каноплі (Cannabis L.);
wyrwać się jak filip z konopie — выскачыць як заяц з каноплі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сме́ла, прысл.
1.Прысл.да смелы.
2.Разм. Несумненна; з поўнай абгрунтаванасцю. — А новага старшыню ў вас выбраць няцяжка, мы ж ведаем, — сказаў Вітушка, — Любога брыгадзіра можна смела ставіць хоць сёння.Шамякін.Можна смела сказаць, што каб Гальвас крыкнуў на яе... [Аміля] не вытрымала б узятай на сябе ролі.Чорны.— Дык ты лічыш, што я яшчэ не старая? — спытала раптам Галіна. — Ані не старая, — сказаў я. Ты яшчэ смела можаш выскачыць замуж.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́сці ‘апусціцца сагнуўшыся, прысесці’, ‘асесці’, ‘выскачыць на скуры (пра скулу і інш.)’, ‘паменшыцца ад вільгаці, збегчыся (пра тканіны і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сесць ‘тс’ (Ласт., Касп., Бяльк.), се́гці ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), сёхці ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сехч, се́хчы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). Працяг прасл.*sěsti (< *sēd‑ti), якое адлюстраваў ва ўкр.сі́сти, рус.сесть, стараж.-рус.сѣсти, польск.siąść, чэш.sěsti, славац.дыял.säsť, sasci, серб.-харв.сје̏сти, славен.sẹ́sti, балг.ся́дам, ст.-слав.сѣсти. Роднасныя літ.seti, sė́du ‘сядаць’, ст.-прус.sīdons ‘той, які сядзіць’; гл. Траўтман, 258; Фасмер, 3, 615; Махэк₂, 538; Борысь, 544; Сной₁, 564; ESJSt, 13, 808–809. Далей гл. садзіць, сядзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Dum Roma deliberat, Saguntum perit
Пакуль Рым абмяркоўвае, Сагунт* гіне.
Пока Рим обсуждает, Сагунт погибает.
бел. Размоў многа, а справы не відаць. У Бога дзён многа. Пакуль гасцей упрошвалі садзіцца за стол, бліны падгарэлі. Пакуль тоўсты абліняе, з худога дух выскачыць. Пакуль сыты зліняе, дык голы сканае.
рус. Пока солнце взойдёт, роса очи выест. Пока трава под растёт, много воды утечёт.
фр. Les grands diseurs ne sont pas les grands faiseurs (У больших говорунов мало дел).
англ. Procrastination is the thief of time (Промедление крадёт время).
нем. Morgen, morgen, nur nicht heute, sagen alle faulen Leute («Завтра, завтра, только не сегодня», ‒ говорят все ленивые люди).
* Сагунт ‒ горад у Іспаніі, з якім было заключена Рымам пагадненне аб дружбе ў 226 г. да н. э.
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
pop2[pɒp]v.
1.BrE, infml нечака́на вы́йсці; вы́скачыць;
Pat’s just popped next door for ten minutes. Пэт толькі што выскачыла да суседзяў на 10 хвілінак.
2. хло́паць; з трэ́скам ло́пацца
3. (in) забяга́ць, загля́дваць, заско́кваць
4. (out) вы́лупіць во́чы
5. нечака́на вытырка́цца, высо́ўвацца
♦
pop your clogsBrE, hum. паме́рці;
pop the questioninfml прапанава́ць (каму-н.) вы́йсці за́муж/жані́цца
pop off[ˌpɒpˈɒf]phr. v.infml паме́рці, адкі́нуць канькі́, даць ду́ба
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́лецець
1. (her)áusfliegen*vi (s); áuffliegen*vi (s) (пра птушку); ábfliegen*vi (s) (пра самалёт); heráusstürzen vi (s), hináusstürzen vi (s) (выскачыць);
матацы́кл вы́лецеў на даро́гу das Mótorrad kam auf den Weg gerást;
2.разм. (быць выгнаным) hináusgeworfen wérden;
◊
гэ́та вы́лецела ў мяне́ з галавы́ das ist mir (gänzlich) entfállen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сваво́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Варта.. [Даты] было выскачыць са школы, як за ёй са свістам гналася чарада свавольнікаў.Ракітны.— Ой, даскачашся, свавольнік, — Алена Антонаўка ківае.. пальцам.Жычка.
2. Свавольны чалавек; упарты, неслух. — Што ты робіш з мамаю, свавольнік! — ужо з ласкавай грозьбай гаварыла яна, і ў голасе чутны былі слёзы.. — Цябе ж траха машына не пераехала.Скрыган.
3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек. [Гарошка:] — Не хапала, бачыце, яму [Рыгору Маркавічу], свавольніку, дзяўчат у сваім сяле, закахаўся ў беразаўчанку.Краўчанка./уперан.ужыв.Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы!Калачынскі.Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скокнуўшы, апынуцца дзе‑н. Мяч заскочыў за шафу.// Імкліва забегчы, заехаць, уварвецца куды‑н. [Машына] крута развярнулася на вуліцы, заскочыла на тратуар.Асіпенка.Запаліўшы маленькую люльку, стары Дзямід расказаў мне гісторыю аб тым, як на двор яго бацькі.. заскочыў неяк з Пушчы дзік.В. Вольскі.//Разм. і спец. Выйшаўшы са свайго месца, заняць няправільнае становішча, перакасіцца (пра дэталі, часткі якога‑н. механізма). Спружына заскочыла.
2.Разм. Зайсці, забегчы куды‑н. мімаходам, ненадоўга. Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку ўзяла, хустачку на плечы пакінула.Колас.
3.Выскачыць наперад, зрабіць што‑н. раней за іншых. — Няхай судзіцца, няхай судзіцца.., — заскочыў сыну наперад Даніла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)