вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

В. з лодкі.

Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

Заяц выскачыў з кустоў.

В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.

Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

В. са сваёй прапановай.

Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́скачыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́скачу вы́скачым
2-я ас. вы́скачыш вы́скачыце
3-я ас. вы́скачыць вы́скачаць
Прошлы час
м. вы́скачыў вы́скачылі
ж. вы́скачыла
н. вы́скачыла
Загадны лад
2-я ас. вы́скачы вы́скачыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́скачыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́скачыць сов.

1. вы́скочить, вы́прыгнуть;

в. з акна́ — вы́скочить (вы́прыгнуть) из окна́;

2. (выпасть) вы́скочить; вы́скользнуть;

~чыў зуб — вы́скочил зуб;

ні́тка ~чыла з іго́лкі — ни́тка вы́скочила (вы́скользнула) из иго́лки;

3. разг. (выбежать) вы́скочить; вы́лететь;

саба́ка ~чыў з-пад бра́мы — соба́ка вы́скочила из-под воро́т;

4. (о прыще) вскочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́скачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое‑н. месца, з’явіцца адкуль‑н., дзе‑н. Выскачыць з акна. □ Да левага берага Дзвіны прычаліла лодка. З яе выскачыў рослы, шырокі ў плячах мужчына. Грахоўскі. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рова і ўпаў на снег. Колас.

2. Нечакана выпасці, вылецець. Нітка выскачыла з іголкі. □ Накрыўка ў бойцы выскачыла і ўся смятана вылілася. Якімовіч.

3. Разм. Таропка, хутка выбегчы, выехаць; вылецець. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку.., і выскачыў за дзверы. Чорны. Раптам за мостам застракатала, і з-за павароту шашы выскачылі матацыклісты. Шамякін.

4. перан. Разм. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. Выскачыць са сваёй прапановай.

5. перан. Нечакана ўзнікнуць; вырасці. На правай плоскасці [самалёта] выскачылі языкі полымя. Алешка. Дзе-нідзе ўжо выскачыла першая зялёная траўка. Якімовіч.

•••

Выскачыць замуж — паспешна, неабдумана або вельмі рана пайсці замуж.

Выскачыць (вылецець) кулём (куляю) — імкліва выбегчы, выехаць.

Выскачыць з галавы (з памяці) — тое, што і вылецець з галавы (з памяці) (гл. вылецець).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́прыгнуть сов. вы́скачыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́скакать сов. (проявиться, на скачущей лошади) вы́скачыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цмыгнуць

‘выбегчы, выскачыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цмыгну вы́цмыгнем
2-я ас. вы́цмыгнеш вы́цмыгнеце
3-я ас. вы́цмыгне вы́цмыгнуць
Прошлы час
м. вы́цмыгнуў вы́цмыгнулі
ж. вы́цмыгнула
н. вы́цмыгнула
Загадны лад
2-я ас. вы́цмыгні вы́цмыгніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цмыгнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шмы́кнуць

‘прашмыгнуць, хутка выскачыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шмы́кну шмы́кнем
2-я ас. шмы́кнеш шмы́кнеце
3-я ас. шмы́кне шмы́кнуць
Прошлы час
м. шмы́кнуў шмы́кнулі
ж. шмы́кнула
н. шмы́кнула
Загадны лад
2-я ас. шмы́кні шмы́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шмы́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)