Звяно́ ’састаўная частка’. Рус. звено́ ’тс’, н.-луж. zwěno//zẃenoвобад (кола)’, в.-луж. zwjeno ’тс’, палаб. zvenü ’тс’, балг. звено (< рус.) ’частка ланцуга’, ’група супрацоўнікаў’. Ст.-рус. звено ’частка’ (XVI ст.). Параўн. звенякі́, званке́ ’частка кола’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Даля (1, 672), суадносіцца з звінець (гл.), гэта развіў Аткупшчыкоў (ЭИРЯ, 5, 81–83), які прапануе zven‑n‑ja ’назва звякаючых прыкрас’ (чаму лепш можна суадносіць не з звінець, а з звяк(аць)?). Іншыя этымалогіі малаверагодныя. Шанскі, 2, З, 77–38; Фасмер, 2, 86–87. Гл. звякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Kranz

m -es, Kränze

1) вяно́к

inen ~ errngen* [gewnnen*, davntragen*] — здабы́ць вяно́к перамо́жцы

inen ~ aufs Grab [am Grbe] nederlegen — ускла́сці вяно́к на магі́лу

2) ко́ла, гурт (людзей)

3) тэх. фла́нец; во́бад, вяне́ц (кола)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́лаз1 ’дэталь саней, полаз’ (ТСБМ, ТС), полозінец ’след ад палазоў’ (Сл. Брэс.), палазо́к ’дэталь плуга, якая слізгаюць па зямлі’ (Сл. ЦРБ). Укр. по́лоз ’полаз’, рус. по́лоз ’полаз’, ’санны след’, польск. płoza ’полаз’, płóz ’частка плуга, якая слізгаюць па зямлі’, чэш. plaz ’тс’, славен. plaz, серб.-харв. плаз ’частка плуга’, балг. плаз ’полаз; частка плуга’. Прасл. *polzъ, і.-е. корань *polgʼ‑ (Чарных, 2, 53). Фасмер (3, 314) прыводзіць роднаснае англа-сакс. fealgвобад, барана’, ст.-в.-ням. fëlga ’тс’. Анікін (Этимология–1980, 44, 48) выключае магчымасць сваяцтва з герм. *felgōвобад’, і, зыходзячы з семантыкі ’след’, якая развілася з першапачатковага значэння ’паўзці’, прапануе іншыя адпаведнікі: герм. *fulg‑ ’рухацца ўслед’, англ.-сакс. folgian, fylgan ’рухацца ўслед, ззаду’, follow ’ісці ўслед, суправаджаць’, ням. folgen ’тс’; рэканструяваныя і.-е. *pelgʼh‑/*polgʼh са значэннем ’паўзці, слізгаць’ з далейшым развіццём семантыкі ў асобных індаеўрапейскіх мовах (’паўзці, слізгаць’ > след’ > ’ісці па следзе’ > ’рухацца ўслед’), якія маюць надзейную паралель у сям’і слоў, што групуюцца вакол і.-е. кораня *(s)leigh‑/*(s)loidh‑/*(s)lidh‑ ’слізгаць’, параўн. прасл. *slědъ, *slěditi, *slědovati. Гл. яшчэ паўзці.

По́лаз2 ’крыло брадніка’ (КЭС), палазэ ’рыбалоўная крыга’ (ЛА, 1). Называецца так паводле падабенства: прылада складаецца з двух палазоў, за якія яе цягнуць па дне, параўн. іншую назву гэтай прылады — сані (ЛА, 1). Да полаз1 (гл.).

По́лаз3 ’неядавітая змяя сямейства вужоў’ (ТСБМ), ’капрызная асоба’ (Юрч. СНС). Укр. по́лоз, плазу́н, рус. по́лоз ’тс’; польск. płaz ’земнаводнае’. Банькоўскі (2, 621) лічыць біблейскім багемізмам са ст.-чэш. plaz, чэш., славац. plaz ’тс’. Прасл. *polzъ, ідэнтыфікуецца з полаз1 (гл.), Фасмер, 3, 314.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Вобад (суцэльны або са спіцамі), які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння (калёс, аўтамашын і пад. або механізмаў).

К. да тачкі.

Рулявое к.

Махавое к.

2. Пра ўсё, што мае форму круга або кальца.

К. каўбасы.

3. перан. Пералік, аб’ём чаго-н.

К. вобразаў у рамане.

К. нявырашаных пытанняў.

4. перан., чаго. Галіна, сфера якой-н. дзейнасці.

К. дзейнасці.

К. агульных інтарэсаў.

5. перан., каго. Група людзей, аб’яднаных чым-н. агульным.

К. гледачоў тэатра.

К. сяброў.

6. звычайна мн., перан., каго або якія. Грамадскія, прафесійныя групоўкі людзей.

Колы беларускай інтэлігенцыі.

Навуковыя колы.

Ні ў кола ні ў мяла (разм., неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.

Пятае кола ў возе — пра што-н. лішняе, зусім непатрэбнае.

|| памянш. ко́лца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ко́лавы, -ая, -ае.

К. след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́ка ’века; павека’. Ст.-рус., ст.-слав. вѣко ’павека’, рус. ве́ко ’павека; розныя віды кошыкаў; вобад сіта або рэшата’, укр. ві́ко ’накрыўка скрыні, дзяжы і да т. п.’; ’павека’, польск. wieko ’накрыўка’, чэш. víko ’тс’, славен. véko, véka ’павека’. Прасл. *věko ’века; павека’ (< *vēko). Роднасныя: літ. vókas ’павека; накрыўка’, лат. vâks ’накрыўка’ (балт. словы адлюстроўваюць старое *vāk‑; параўнальна з слав. формамі тут іншы вакалізм, але чаргаванне ē : ā назіраецца і ў іншых выпадках). Магчыма таксама, што балт. мовы захоўваюць стары вакалізм, а слав. *věko (замест *vako) развілося пад уплывам слав. *vědi̯a ’павека’ (ст.-рус. вѣжа, ст.-слав. вѣжда ’тс’, балг. ве́жда, серб. ве̏ђа ’брыво’). Гл. Траўтман, 347–348; Фасмер, 1, 286. З прэфіксам *po‑ ўтворана слав. *po‑věka ’павека’, з прэфіксам *ob‑*ob‑věko (> *oběko + розныя суфіксы) ’абечайка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́катачак у выразе: у лу́катачку ’скруціўшыся (пра змяю)’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́катка ’лукавіна’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’зігзаг’ (Шат.; КЭС, лаг.), ’няроўнасць’ і лу́каткай ’няроўна, зігзагамі’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ісці (адрэзаць) у лу́каткі ’крыва, віляючы з боку ў бок’ (лях., Янк. Мат.). Рус. наўг., цвяр., калін. лу́ко́ть ’задняя частка сахі ў выглядзе прагнутага раздвоенага бруса’, ст.-рус. лукоть ’гак’, ’пятля’, ц.-слав. лѫкоть ’тс’, ’вобад кола’, польск. łąkoć ’выгнутасць, крывізна’, паўд. ’звяно вобада’, н.-луж. łukuś ’бабінец’ < ’паўкруглая выгнутасць дзвярэй’, ’лёд, з-пад якога выцекла вада’, чэш. loukoť ’звяно’, мар. lúkoť ’тс’, ’выгнутае дрэва’, славац. lúkoť ’звяно’. Дададзім яшчэ польск. łąkotka, серб.-харв. лукоћа ’папярочнае рабро ў лодцы’. Прасл. lǫkotьka, якое з lǫkotь ’выгнутасць, крывізна, лук, выгнуты прадмет’, утворанай з lǫkъ > лук1 (гл.) і суфікса ‑otь (Слаўскі, 5, 86 і 87; Фасмер, 2, 533; Шустар-Шэўц, 11, 788–789).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)