во́бад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́бад абады́
Р. во́бада абадо́ў
Д. во́баду абада́м
В. во́бад абады́
Т. во́бадам абада́мі
М. во́бадзе абада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́бад, -а, М -дзе, мн. абады́, -о́ў, м.

1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.

2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авала.

В. блока.

В. тэніснай ракеткі.

|| памянш. абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

|| прым. або́дны, -ая, -ае, абадо́вы, -ая, -ае і абадо́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́бад (мн. абады́) м. о́бод

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́бад, ‑а, М ‑дзе; мн. абады, ‑оў; м.

1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына. Ахметка прыцягнуў вобад ад веласіпеднага кола і маленькі барабан з бразготкамі. Даніленка.

2. Частка некаторых прадметаў у выглядзе кольца, авала. Вобад блока. Вобад тэніснай ракеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бад, мн. л. абады (БРС, КТС, Яруш., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.; Шат., Касп.). Рус. о́бодвобад’, обо́да ’кругавы шырокі рэмень конскай шляі па баках каня’, укр. о́бідвобад’, ст.-рус., ц.-слав. ободъ, серб.-харв. о̏бо̑д ’край’, славен. обо̑двобад сіта’, польск. obódвобад’. Прасл. *obvodъ. З об‑ і вяду (Фасмер, 3, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́дны гл. вобад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абадо́вы гл. вобад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абадо́чны гл. вобад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абады́ мн., см. во́бад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абады́,

гл. вобад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)