Вайдава́ць, вайтава́ць ’злаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр. войдуватибуяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ. vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус. смал. войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр. войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр. возитися і ўкр. воювати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рываць ’разбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываный ’разбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́нне ’разбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́ра ’разарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ние ’разбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

brawl

[brɔl]

1.

n.

1) сва́рка, спрэ́чка f.

2)

а) цурчэ́ньне, бульката́ньне n. (вады́)

б) го́ман -у m., кры́кі pl.

2.

v.

1) спрача́цца, ва́дзіцца

2) журчэ́ць, цурчэ́ць

3) буя́ніць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сабарно́ ’вялізны сабака’ (ТС, Скарбы), сабо́рно ’сабака’ (Мат. Гом.). Укр. соба́рний ’сабачы’; сюды ж, відаць, рус. пск. соба́рник ’буян, грубіян’, соба́рничатьбуяніць’. Нейкі складаны словаўтваральны варыянт ад сабака1. Магчыма, першапачаткова частка ‑ака ў гэтым слове была заменена экспрэсіўным суфіксам ‑ара (‑ор) (аб суф. гл. SP, 21 і наст.), адкуль быў утвораны прым. з суф. ‑н‑, гл. украінскі прыклад. Прыметнік быў субстантываны суф. ‑о. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

riot1 [ˈraɪət] n.

1. мяце́ж, бунт;

The army put down the riot. Войска падавіла мяцеж.

2. беспара́дкі, парушэ́нне грама́дскага пара́дку

3. fml пы́шнасць, бага́цце, бу́йства;

The garden is a riot of colour in June. У чэрвені ў садзе пануе пышнасць фарбаў.

run riot буя́ніць; разбушава́цца (пра людзей); бу́йна расці́, буя́ць (пра расліны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак.

1. Бурна, імкліва выяўляць сваю сілу (пераважна разбуральную). А калі ўздымаецца бура, асабліва ўвосень, страшным робіцца наша возера. Яно бурліць і бушуе, як кіпень. Чарнышэвіч. Вецер, здавалася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам. Якімовіч. Бушуе агонь, кідае цэлыя патокі полымя высока ў паветра. Колас. // Інтэнсіўна развівацца, расці. І адразу [Вольцы] прыснілася: бушавала цяжкім буйным коласам жыта... Васілевіч. // перан. Выяўляцца, развівацца з незвычайнай сілай (пра пачуцці). У ім [Адаме], відаць, бушаваў шалёны гнеў, і ён выбіраў, куды яго скіраваць. Дамашэвіч. [Аміля] крычала доўга, ужо не бачачы перад сабою Хурса. Само сабою пайшло бушаваць і рваць яе абурэнне, агіда і роспач. Чорны.

2. Разм. Бурна выказваць сваё незадавальненне, гнеў і пад.; буяніць. [Хлапчук] бушаваў добрых хвілін дзесяць. Потым, відаць, замарыўся — сціх. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Бурна расці; пышна красаваць. Ярына на полі буяла, высыпала. Чорны. [Ніну] ўразіла, што навокал гэтага спусташэння яркай вясковай зелянінаю, бела-ружовым цветам буялі дзе-нідзе ўцалелыя яблыні. Мележ. // перан. Жыць, красавацца. [Арцюшыха] усім сэрцам разумела маладую жанчыну, жыццё якой пераламалася акурат тады, калі яму сама трэба буяць. Сабаленка.

2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры і пад.), у салому (пра жыта, пшаніцу і пад.); разрастацца на шкоду плоданашэнню. Бульба ў агародзе буяе. □ Цяпер там [на балоце] буйным коласам долу нікне жыта, зялёным шоўкам разгарнуліся травы, густым лесам буяе кукуруза. Дуброўскі. Унізе быў даволі глыбокі яр, у якім густа буялі вялікія і дробныя дрэвы. Мележ.

3. Буяніць, бушаваць. Калі на жоўтым полі буяюць вятры, калі навальніца цісне грудзі зямлі, тады жыта ламаецца, а ў пачуццях чалавека роспач. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ігра́ць ’выконваць што-н. на музычным інструменце’, ’выступаць на сцэне, у кіно’, ’гуляць’, ’блішчаць’, ’быць у бадзёрым, узбуджаным стане’ (ТСБМ), ’бегаць (пра карову)’ (Мат. Гом.), ’цвісці’ (Бяльк., Выг. дыс.), ’спяваць’ (Касп.; Рам., 8, 554), ’спарвацца (аб птушках)’ (Некр.), ’буяніць, сварыцца, бурна выказваць пачуцці незадавальнення’ (Шат., Янк. III). Рус. игра́ть ’іграць’, дыял. ’танцаваць, скакаць’, ’спяваць’ (вельмі шырока ў гаворках), арханг., смал., разан. ’здзекавацца, злараднічаць’, разан. ’аб злучцы жывёлы’, укр. гра́ти ’іграць’, ’рабіць хуткія, рэзкія рухі’, ’брадзіць (аб мёдзе, піве)’ (Грынч.), польск. grać, igrać ’іграць’, в.-луж. hrać ’тс’, н.-луж. graś, jgraś ’тс’, палаб. jaigroją ’тс’, чэш. hráti ’іграць, забаўляцца’, славац. hrať ’тс’, ihrať ’іграць, хістацца, пералівацца’, славен. igráti ’іграць’, серб.-харв. ѝграти ’скакаць, іграць’, балг. игра̀я ’тс’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. играти ’забаўляцца, іграць’. Прасл. *jьgrati, дзеяслоў на ‑ati ад *jьgra (гл. ігра). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210–211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць. [Брат Зосі] куляўся па пасцелі, сваволіў. Чорны. Хацелася бегаць, сваволіць, але першы дзень заняткаў заўсёды прымушаў вучняў трымацца, як у гасцях. Колас. // перан. Бушаваць (пра стыхію). Хто спявае ў чыстым полі, Між аўсяных ніў, далін? Гэта вецер там сваволіць, Ліст страсаючы з калін. Пушча. Сваволіць стане Сож радзей, Заўважыўшы ў здзіўленні Агні сігнальныя раней, Чым першыя лілеі... Грачанікаў.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што. У воласці Магілёўскай сваволіла шляхта, у горадзе ад яе не адставалі паны бурмістры. Шынклер. // Выступаць супраць каго‑, чаго‑н. Не з тых ён [Сомік] быў, каб сваволіць, каб выступаць супраць пэўнага парадку. Лынькоў. [Казацкі афіцэр:] — Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць? Колас.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; бушаваць, буяніць. [Пятрусь да Таісы:] — Ты навучылася жыць лёгка. Ты ўмееш кружыцца, сваволіць, не ведаць ніякіх турбот — як птушка. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)