заку́ска, ‑і, ДМ ‑кусцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закусваць 2 — закусіць 2.
2. Р мн. ‑сак. Стравы, якія з’ядаюцца для апетыту перад абедам або пасля выпітага віна, гарэлкі. Халодныя закускі. □ Усе падышлі да стала, дзе з-за высока накладзеных усякіх закусак выглядалі бутэлькі са сваімі, калгаснымі наліўкамі. Чорны.
3. Салодкія стравы і фрукты, якія падаюцца пасля асноўнай яды. Пасля супу падалі кашу. А на закуску — кампот. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́рава, прысл.
Разм.
1. Добра, умела, па-майстэрску. Зроблена здорава.
2. Вельмі моцна. — І здорава ж бухаюць [гарматы] — ціха прамовіў Раман і сам сабе паківаў галавою. Колас. Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля. Брыль.
3. у знач. вык. Вельмі, надзвычай добра. — Ох, і здорава ж! Глядзіш, а ў цябе ад захаплення аж дух займае. Ракітны. — Вось гэта здорава! — не вытрымаў Рухавіты. — Значыць, самі рашылі змагацца са сваім злом? Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знасіць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). — А гэта вось боты старыя, — кажа бацька, выцягнуўшы з мяшка зношаныя са збітымі абцасамі, ссохлыя боты. Галавач. // Спец. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай работы (пра машыну, механізм і пад.).
3. перан.; у знач. прым. Разм. Без часу састарэлы; спрацаваны. Лугавы зразумеў — білася зношанае старое сэрца. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быва́ла,
1. Адз. пр. часу ж. і н. роду ад бываць.
2. Часціца, у знач. пабочн. Разм. Паказвае на значэнне дзеяння, якое нерэгулярна паўтаралася ў мінулым: іншы раз, раней, здаралася. А як ён [Піліп] іграў на гармоніку! Бывала, як утне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць. Якімовіч. Бывала, ці трэба ці не, стары Тамаш заклапочана і мнагазначна падкручваў якую-небудзь трубку ў кантактах, правяраў злучэнне. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Граф.. паглядаў.. на свой бронзавы бюст, што стаяў на падстаўцы з чорнага дубу мастацкай разьбы. Бядуля. З беларускага фарфору зроблены бюст і статуэткі Суворава, Багдана Хмяльніцкага, Міцкевіча. «Беларусь».
2. Жаночыя грудзі. Назаўтра раніцаю каля калонкі я сустрэў жанчыну гадоў пад пяцьдзесят, але на дзіва маладжавую, са стройныя станам, па-маладому прыўзнятымі плячамі, моцным бюстам. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́мшчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Што‑н. дармавое, бясплатнае. Нельга квапіцца на дарэмшчыну. □ — А пан няхай скіне жупан ды сам вядзе саху! — жартавалі мужчыны. Нябось, думалі яны, каб пан меў права ні прыгон, то так лёгка не адрокся б ад дарэмшчыны! Якімовіч.
2. Несправядлівае абвінавачанне; нагавор, паклёп. — Не кажы глупства, — ужо са злосцю паглядзеў на Ягора Чубар, якому вельмі не хацелася, каб узводзілася дарэмшчына на групу палкавога камісара. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзікава́та, прысл.
1. Прысл. да дзікаваты.
2. Трохі са страхам, трохі спужана. Малы адразу, як звярок, што пачуў волю, шыбануў у куток,.. прыціснуўся, дзікавата азірнуўся. Мележ.
3. безас. у знач. вык. Нязвыкла, няўтульна. Спачатку ў мужчынскай зямлянцы было дзікавата. Брыль.
4. безас. у знач. вык. Страшнавата, трохі жудасна. Хаты з глухімі, чорнымі вокнамі стаялі па абодва бакі вуліцы, І Дзімку, калі паглядваў на іх, было дзікавата.. ад іх маўклівай затоенасці. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́нна,
1. Прысл. да дрэнны.
2. безас. у знач. вык. Пра неспрыяльныя абставіны, цяжкае становішча. Адно было дрэнна: ноч была цёмная. Чарнышэвіч. — Вось выганяць са школы, дык будзе зусім дрэнна. Лынькоў.
3. безас. у знач. вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. Хвораму зрабілася дрэнна.
4. у знач. наз. дрэ́нна, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць нізкі, нездавальняючы ўзровень ведаў. Атрымаць дрэнна па матэматыцы.
•••
Дрэнна кончыць гл. кончыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карава́й, ‑я, м.
Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко. Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай. Сабаленка. // Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты. Панчанка. На чужы каравай рота не разявай. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меч, мяча, м.
Старадаўняя халодная зброя, падобная на вялікі нож, востры з абодвух бакоў. / у перан. ужыв. Дык чуйце, народы, ў паход на бандыта, На меч перакуйце свой плуг. Колас.
•••
Дамоклаў меч — пастаянная небяспека, пагроза (са старажытнага падання пра сіракузскага тырана Дыянісія, які ў час банкету пасадзіў на сваё месца зайздроснага Дамокла і павесіў над ім на конскім воласе меч).
Падняць меч гл. падняць.
Скрыжаваць мячы гл. скрыжаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)