Атрэ́п’е ’адыходы пры трапанні льну’ (БРС), ’парванае адзенне’ (Інстр. I); отрэпы, отрэпыны (Влад.), атрэпкі ’адыходы льну’ (Янк. I). Рус. отрепье ’адыходы льну; парванае адзенне’. Утворана з суф. ‑ие (‑ьje) ад дзеяслова атрапаць, утворанага з прэфіксам а‑ (о‑) ці ад‑ (otъ‑) ад трапаць (гл.). У іншых варыянтах выкарыстаны іншыя суфіксы: нулявы, ‑ін(ы), ‑ък(і).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)