Пертурбацыя ’ўскладненне, неразбярыха’, ст.-бел. пертурбацыя ’разлад’ (пач. XVIII ст.) запазычана са ст.-польск. perturbacja (XVI ст.), якое з лац. perturbātio ’расстройства, узрушэнне, хваляванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 191).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)