Слу́хаць ‘успрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел.слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр.слу́хати, рус.слу́шать, дыял.слу́хать, польск.słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж.posłuchać, słušeć, н.-луж.słuchać, słušaś, чэш.slušeti ‘падыходзіць, быць да твару’, славац.slušať, серб.-харв.слушати, славен.slúšati, балг.слу́шам, макед.слуша, ст.-слав.слоушати. Прасл.*sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ.klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус.klausiton ‘пачуць’, ст.-в.-ням.hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд.śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс.hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е.*kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смяя́цца ‘праяўляць весялосць, радасць смехам’, ‘насміхацца’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), смія́цца тс’ (Бяльк.), ‘жартаваць’ (Стан.), смея́цца ‘тс’, ‘усміхацца’ (ТС), ст.-бел.смѣѧтисѧ (Альтбаўэр). Укр.смія́тися, рус.смея́ться, стараж.-рус.смияти ся, польск.śmiać się, в.-луж.smjeć so, н.-луж.smjaś se, чэш.smáti se, славац.smiať sa, серб.-харв.смѐјати се, смѝјати се, славен.smẹ́jati se, макед.смее се, балг.сме́я се, ст.-слав.смиꙗти сѧ. Прасл.*smьjati sę роднаснае лат.smiêt, smeju, smêju ‘смяяцца, жартаваць, узнімаць на смех’ ст.-інд.smáyatē ‘смяяцца’, англ.smile ‘смяяцца’, лац.mīrus ‘цудоўны’; гл. Покарны, 967; Фасмер, 3, 688; Мюленбах-Эндзелін, 3, 968; Майргофер, 3, 548; Махэк₂, 559; Шустар-Шэўц, 1319. Да і.-е. кораня *smei̯‑ ‘смяяцца’ (Сной₁, 584; Борысь, 617; Варбат, Этимология–1965, 117; Мельнічук, Этимология–1984, 142; ЕСУМ, 5, 324) або *(s)mei‑ ‘тс’ (Глухак, 565).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снег ‘зімовыя атмасферныя ападкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), снег, сніга́ ж. р. ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел.снѣгъ ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр.сніг, рус.снег, польск.śnieg, в.-луж.sněh, н.-луж.sněg, чэш.sníh, славац.sneh, серб.-харв.сни̏јег, славен.snẹ̑g, балг.сняг, макед.снег, ст.-слав.снѣгъ. Прасл.*sněgъ роднаснае ст.-прус.snaygis, літ.sniẽgas, лат.snìgs ‘снег’, гоц.snaiws ‘тс’, грэч.νείφες ‘ідзе снег’, лац.nīvit ‘тс’, ням.Schnee ‘снег’, а таксама ст.-інд.sníhyati ‘мокнуць, станавіцца клейкім’ і інш. (гл. Траўтман, 272–273; Покарны, 974) да і.‑е.*(s)neiuh‑/*sniguh ‘снег’; Фасмер, 3, 697 з літ-рай; Махэк₂, 564. Сной₁ (587–588) мяркуе, што прасл.*sněgъ і і.-е.*sniguh першапачаткова абазначала ‘нешта клейкае, ліпкае, вільготнае’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1327–1328; Скок, 3, 297; Борысь, 619; ЕСУМ, 5, 334–335.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́баль ‘драпежны звярок сямейства куніцавых’, ‘футра гэтага звярка’ (ТСБМ), со́баль, сабо́ль ‘тс’ (Некр. і Байк.), сабо́ль ‘тс’ (Ласт., Стан.), ст.-бел.собаль ‘футра собаля; асобны падатак’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 162). Укр.со́боль, польск.soból, в.-луж.soboł, чэш.sobol, славац.soboľ, балг.соболе́ц ‘суслік’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*sobolь (ЕСУМ, 5, 340), паходжанне якога застаецца няясным. Выказвалася думка (Зубаты, AfslPh, 16, 413; Праабражэнскі, 2, 348) аб роднасці са ст.-інд.çabálaḥ, çabaráḥ ‘стракаты, плямісты’. Версіі фіна-угорскага (Брукнер, 506; Голуб-Копечны, 344) або цюркскага паходжання, параўн. тур.samur ‘собаль’, Фасмер (3, 703–704) лічыць нездавальняючымі. Відаць, праз заходнеславянскія слова пранікла ў заходнееўрапейскія мовы: ст.-в.-ням.tebelus/zobel ‘собаль’ (XI ст.), ст.-франц.sable, італ.zibellino, с.-н.-ням.sabel, адкуль ст.-ісл.safali. Гл. яшчэ Махэк₂, 565; Сной₁, 589; Борысь, 566; ЕСУМ, 5, 340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стая́ць ‘знаходзіцца на нагах’, ‘не рухацца з месца’, ‘не працаваць’, ‘трываць’, ‘знаходзіцца, размяшчацца’, ‘існаваць, быць (на свеце)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стоя́ць ‘тс’ (ТС), ст.-бел.стоять. Укр.стоя́ти, рус.стоя́ть, польск.stać, в.-луж.stejeć (< stojać), н.-луж.stojaś, чэш.státi, славац.stáť, серб.-харв.ста́јати, славен.státi, балг.стоя́, макед.стои ‘стаяць’. Прасл.*stojati утварылася ад форм цяп. часу і.-е.*stə‑i̯e/o на аснове і.-е.*sta‑ (гл. стаць) (Борысь, 574); адпавядае оск.staít ‘стаяць’, ст.-інд.sthitás ‘той, які стаіць’, грэч.στατόσ ‘тс’, лац.status, далей літ.stóti ‘станавіцца, уступаць’, ст.-прус.postāt ‘станавіцца’, ст.-в.-ням.stân, stên ‘стаяць’; гл. Траўтман, 281; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 242; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1052; Фасмер, 3, 769; Бязлай, 3, 313; Шустар-Шэўц, 1352; Махэк₂, 575–576; ЕСУМ, 5, 430–431; Глухак, 579.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стог ‘вялікая капа сена, саломы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), дыял. таксама ‘сцірта’, ‘капец’, ‘укладка дроў’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.стіг, рус.стог, рус.-ц.-слав.стогъ, польск.stóg, в.-луж.stóh, н.-луж.stóg, чаш., славац.stoh, серб.-харв.сто̂г і сто̏г, славен.stȍg, балг., макед.стог. Прасл.*stogъ ‘сцірта сена, саломы і да т. п., якая ўложана вакол кала, шаста’ < і.-е.*stogo‑, роднаснае ст.-ісл.stakkr ‘стог сена, пласт’, staki ‘кол, жэрдзь’, гл. Младэнаў, 669; Тэрас, ZfslPh, 19, 122 і наст.; Борысь, 579. Параўноўваюць яшчэ з літ.stógas ‘страха’, ст.-прус.steege ‘адрына’, ст.-інд.sthágati ‘укрывае’; Фрэнкель, 911; Траўтман, 288. Супраць Покарны, 1013; гл. Фасмер, 3, 763 з аглядам літ-ры; Шустар-Шэўц, 1159; Бязлай, 3, 319; Махэк₂, 578–579; ЕСУМ, 5, 418. Роднаснае стажар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухі́ ’не мокры, пазбаўлены вільгаці’, ’сухарлявы, хударлявы’, ’незабалочаны’, ’засохлы (пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, ТС), ’нішчымны’ (Сл. Брэс.), ’посны; без тлушчу, без прыпраў’ (Вешт.); сюды ж су́хлы ’невільготны, сухаваты’ (Ласт.). Укр.сухи́й ’сухі; хударлявы; нішчымны, без тлушчу’, рус.сухо́й ’сухі; хударлявы’, стараж.-рус.сухъ, польск.suchy, в.-луж.suchi, н.-луж.suchy, чэш., славац.suchý, серб.-харв.сух, славен.sȗh, балг.сух, макед.сув, ст.-слав.соухъ ’сухі’. Прасл.*suchъ роднаснае літ.saũsas ’сухі’, лат.sàuss, ст.-прус.sausai прысл. ’суха’, грэч.αυος ’сухі’, с.-н.-ням.sôr ’сухі’, ст.-інд.çoṣos ’сухасць’ і г. д.; гл. Траўтман, 250 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 776–777; Покарны, 880–881; Фасмер, 3, 813; Махэк₂, 591–592; Скок, 3, 357–358; Шустар-Шэўц, 1376–1377; узводзяць да і.-е.*sau̯so‑ ’сухі’, гл. Бязлай, 3, 339; Борысь, 586; ЕСУМ, 5, 486–487. Гл. таксама сохнуць.
высакагорная сістэма на Пд Сярэдняй Азіі, гал. частка ў Горна-Бадахшанскай аўт.вобл. Таджыкістана, усх. і паўд. частка ў Кітаі і Афганістане. На Пн абмежаваны Заалайскім хр., на У — Сарыкольскім і Кашгарскім хр., на Пд — р. Памір і вярхоўямі р. Пяндж, на З — мерыдыянальным адрэзкам даліны р. Пяндж. Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546). Паводле асаблівасцей рэльефу П. падзяляюць на Зах. і Усходні. Для Зах. П. характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крыштал. ядры палеазойскага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усх. П. складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на выш. 3500—4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты выш. больш за 6000 м.
Найвыш. грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне стараж. рэльефу. П. — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць. 8—9 балаў. Радовішчы золата, малібдэну, вальфраму, горнага хрусталю, азбесту, слюды, лазурыту. Клімат суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Зах. П. на выш. каля 2100 м сярэднія т-ры студз. -7,4 °C, ліп. 22,5 °C, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Усх. П. клімат больш суровы. На выш. каля 4000 м сярэдняя т-растудз. -20 °C, ліп. +8 °C, ападкаў 100 мм за год. Снегавая мяжа ў Зах. П. размешчана на выш. 3600—3800 м, на ледавіку Федчанкі — на выш. 4400 м, ва Усх. П. — на выш. 5200—5240 м. Пл. зледзянення ў межах Таджыкістана больш за 7500 км² (больш за 10% паверхні П.), агульная колькасць ледавікоў каля 7110. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага і туркестанскага тыпаў. Найб. ледавікі: Федчанкі (даўж. 77 км) і Грум-Гржымайлы (37 км). Рэкі адносяцца пераважна да бас. Амудар’і, якая ў верхнім цячэнні наз. Пяндж. Найб. рэкі: Кызыл-Суу, Кызылсу, Сурхоб, Вахш. Рэкі Усх. П. адносяцца да бас. Яркенда і Кашгара. Яны маюць бурнае цячэнне, ледавікова-снегавое жыўленне, летнія паводкі. Найб. азёры: Каракуль, Рангкуль, Шаркуль, Заркуль, Яшылькуль, Сарэзскае. Глебы халодных высакагорных пустынь П.: саланцаватыя, шэразёмы, такырна-саланчаковыя, шкілетныя на камяністым і пясчаным субстраце; у месцах лепшага ўвільгатнення — бурыя пустынна-стэпавыя. На Усх. П. — участкі камяністай горнай тундры з вечнай мерзлатой, выкапнёвым лёдам, камяністымі многавугольнікамі. На Зах. П. ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на выш. 2600—3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200—3800 м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. З выш. 4500 м пачынаецца субальпійскі пояс з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк растуць таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невял. гаі. На Усх. П. днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500—4200 мнайб. характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усх. П. сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі, нярэдка саланчакаватыя і купінаватыя. Жывёльны свет П. прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або інд. гуссю. Вырошчваюць якаў. Асн. занятак насельніцтва — жывёлагадоўля і горнае земляробства. Вырошчваюць ячмень, гарох, на паліўных землях — вінаград, шаўкоўніцу, грэцкі арэх, абрыкосы.