Стры́гнуць ‘торгнуць’ (ТС), стрыгну́цьпайсці’ (Шымк. Собр.), стрыгу́ць, стрыгану́ць ‘уцячы’, ‘упікнуць’ (Нас.), стрыгану́ць ‘сказаць грубасць рэзка’ (Бяльк.), ‘укалоць намёкам’ (Байк. і Некр.), стрыга́ць ‘упікаць’ (Нас., Жд. 2), стры́гаць ‘наразаць; часта бегаць’ (Нас.), ‘паводзіць вушамі, прыслухоўвацца’ (полац., Жыв. св.); сюды ж, відаць, стрыжкі́ ‘тонкія папрокі, зласлівыя напамінкі’ (Нас.), стру́жыць ‘стрыгчы вушамі (пра каня)’ (ТС). Параўн. укр. стригну́ти ‘скокнуць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі стри́бну́ти (гл. стрыбаць) і плигну́ти ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 440), што на фоне беларускіх фактаў не пераконвае; славен. strígati, strígniti ‘стрыгчы’, што разглядаюцца як вытворныя ад stríči ‘тс’ (Сной у Бязлай, 3, 329), а таксама славен. striči z ušesi ‘паводзіць вушамі’, серб.-харв. стри̏чи ушима, чэш. stříhati ušima, польск. strzyć uszami ‘тс’, у аснове якіх, відаць, ляжыць імітатыў, што абазначае рэзкі рух, параўн. стрыкаць (гл.). Сюды ж таксама стрыгма́нка ‘быстрая, шустрая, ухвацістая дзяўчына або жанчына’ (Барад.). Гл. стрыгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zaatakować

зак. kogo/co 1. атакаваць каго/што; пайсці ў атаку на каго/што;

2. напасці на каго/што;

zaatakować serce (nerki) — пашкодзіць сэрца (ныркі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

далёка, прысл.

1. На вялікай адлегласці ад чаго-н.

Школа знаходзіцца д.

2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго-, чаго-н.

Д. пайсці (таксама перан.: дабіцца поспехаў у жыцці). Д. зайсці (таксама перан.: выйсці за межы дапушчальнага). Д. завесці (таксама перан.: мець сур’ёзныя вынікі). Далей у лес — больш дроў (прыказка). Да вёскі яшчэ д.

3. у знач. вык. Пра няскоры надыход чаго-н.

Да зімы д.

4. безас., у знач. вык. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім-, чым-н.

Мне да цябе д.

Далёка хадзіць не трэба за чым (разм.) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н.

За прыкладамі далёка хадзіць не трэба.

Далёка не заедзеш чым або на чым (разм.) — многага не даб’ешся, не будзе толку.

На хлусні далёка не заедзеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Rsiko n -s, -s і -ken ры́зыка;

ein ~ ingehen* пайсці́ на ры́зыку, рызыкава́ць;;

ein ~ trgen* падвярга́цца ры́зыцы, рызыкава́ць;;

etw. auf igenes ~ tun* рабі́ць што-н. на свой страх і ры́зыку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дым (род. ды́му) м., в разн. знач. дым;

з ды́мам пайсці́ — сгоре́ть;

д. каро́мыслам — дым коромы́слом;

пусці́ць з ды́мам — сжечь, спали́ть;

у д. — в дым;

няма́ ды́му без агню́погов. нет ды́ма без огня́;

со́рам не д., вачэ́й не вы́есцьпосл. стыд не дым, глаза́ не вы́ест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапанава́ць I сов., в разн. знач. предложи́ть;

п. но́вы прае́кт — предложи́ть но́вый прое́кт;

п. дапамо́гу — предложи́ть по́мощь;

п. но́вую зада́чу — предложи́ть но́вую зада́чу;

п. пайсці́ ў адпачы́нак — предложи́ть пойти́ в о́тпуск;

п. руку́ (і сэ́рца) — (каму) предложи́ть ру́ку (и се́рдце) (кому)

прапанава́ць II несов., см. прапано́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРЫТА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ (British Empire),

назва Вялікабрытаніі разам з яе каланіяльнымі і паўкаланіяльнымі ўладаннямі.

Шырокую калан. экспансію Англія пачала ў перыяд станаўлення капіталізму (17 ст.), але першыя тэр. захопы былі яшчэ ў 12 ст. (заваяванне Ірландыі). У войнах 17 ст. з Галандыяй, 1701—14 з Іспаніяй, Сямігадовай вайне 1756—63 Англія дамаглася панавання ў Паўн. Амерыцы, завалодала Канадай, Гібралтарам, Ямайкай, пачала заваёўваць Індыю. Да пач. 1760-х г. былі закладзены асновы Брытанскай імперыі. У выніку вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 ад Брытанскай імперыі аддзялілася 13 паўн.-амер. калоній, якія ўтварылі ЗША. Гэтыя страты Англія кампенсавала за кошт новых тэр. захопаў канца 18 — пач. 19 ст. Венскі кангрэс 1814—15 замацаваў за ёю захопленыя тэрыторыі. У 1-й пал. 19 ст. вялася каланізацыя Аўстраліі і Новай Зеландыі, у асноўным заваявана Індыя (гл. Англа-сікхскія войны, Англа-маратхскія войны, Англа-майсурскія войны), захоплены в-аў Сянган (Ганконг), атрыманы шэраг прывілей у Кітаі (гл. Англа-кітайская вайна 1840—42 і Англа-франка-кітайская вайна 1856—60 і інш.). Асабліва шпаркімі тэмпамі англ. калан. экспансія развівалася ў апошняй трэці 19 ст.: Вялікабрытанія набыла шэраг уладанняў у Афрыцы (гл. Англа-бурская вайна 1899—1902, Англа-бура-зулуская вайна 1838—40), у Азіі заваявала Бірму (гл. Англа-бірманскія войны), устанавіла пратэктарат над Афганістанам (гл. Англа-афганскія войны). Хуткае развіццё капіталізму ў т.зв. перасяленчых калоніях, дзе значную частку насельніцтва складалі еўрапейцы, імкненне гэтых калоній да самавызначэння прымусілі Англію пайсці на ўступкі. Статус самакіравання дамініёнаў атрымалі Канада (1867), Аўстралійскі Саюз (1901), Новая Зеландыя (1907), Паўд.-Афрыканскі Саюз (1910), Ірландыя (1921, без Ольстэра). Але роля калоній у эканоміцы і палітыцы Англіі заставалася надзвычай вялікай (капіталаўкладанні, вываз сыравіны, размяшчэнне ваен. баз і інш.). Нац.-вызв. рух калан. народаў у час і пасля 2-й сусв. вайны прывёў да заваявання незалежнасці большасцю калоній. Тэрмін Брытанская імперыя заменены на Брыт. садружнасць нацый (яе юрыд. статус вызначаны Вестмінстэрскім статутам 1931), потым на Садружнасць.

т. 3, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саступа́ць, саступі́ць

1. (адысці ў бок) beisite trten*;

2. разм. (адмовіцца ад каго-н, чаго-н на карысць каму-н, чаму-н.) btreten* vt, überlssen* vt;

3. разм. (пайсці на саступкі) nchgeben* vi;

саступа́ць у цане́ den Preis herbsetzen [reduzeren]; im Preis nchlassen*;

саступа́ць даро́гу den Weg frei gben* [frei mchen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перехо́д в разн. знач. перахо́д, -ду м.;

перехо́д че́рез го́ры перахо́д це́раз го́ры;

перехо́д в наступле́ние перахо́д у наступле́нне;

в двух перехо́дах от кре́пости у дву́х перахо́дах ад крэ́пасці;

пойти́ по перехо́дам пайсці́ па перахо́дах;

перехо́д коли́чества в ка́чество перахо́д ко́лькасці ў я́касць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

manowce

мн.

1. бездарожжа; бездараж;

2. кружны шлях;

sprowadzić kogo na manowce перан. наставіць каго на дрэнную дарогу;

zejść na manowce — пайсці па дрэннай дарозе (дарожцы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)