Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́сы. Рус. босо́й, укр. бо́сий, ст.-рус. босъ, польск. bosy, чэш. bosý, балг. бос, серб.-харв. бо̑с і г. д. Прасл. bosъ ’босы’, і.-е. *bhosos ’голы, босы’. Параўн. літ. bãsas, лат. bass, ст.-в.-ням. bar ’голы’ (< *baza‑ < *basa‑), ням. barfuß ’басаногі’, арм. bok‘ ’босы’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 199; Слаўскі, 1, 39; Траўтман, 28.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Боўт ’рыбацкая прылада боўтаць ваду’ (КЭС, лаг., Нас., Янк. I), таксама бо́ўтка (Касп., Мядзв.), бо́ўтала (Нас.). Рус. болт, укр. бовт ’тс’. Бернекер (118) лічыць, што слова звязана з bьlt‑ (гл. бо́ўтаць). Фасмер (1, 190) памылкова хоча бачыць тут сувязь з рус. і г. д. болт ’болт’, польск. bełt (< н.-ням. (bolt(e), гал. bout). Параўн. боўтаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэм 1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. creme ’смятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).
Крэм 2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кум ’хросны бацька’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Яруш., ТС). Укр. кум, рус. кум, ст.-рус. кумъ ’тс’, балг. кум, серб.-харв. ку̑м, славен. kȗm, польск. kum ’тс’. Традыцыйна да kъmotrъ ’кум’ < нар. лац. commater (Бернекер, 662; Фасмер, 2, 414; Маньчак, SR, 23, I, 61). Фанетычна незразумела (у < ъ?). Але іншыя гіпотэзы неверагодныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бура́н ’моцны вецер; надвор’е, калі дзьме вецер і ідзе снег’ (БРС, Інстр. I). Рус. бура́н, укр. бура́н. Запазычанне з цюрк. моў (тур., тат. buran ’мяцеліца, пурга’). Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 243–244; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Шанскі, 1, Б, 229; Рудніцкі, 258; Локач, 29. Паводле Шанскага, там жа, бел., укр. бура́н запазычаны непасрэдна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валу́й 1 ’шапкавы грыб сямейства сыраежкавых, Russula foetens’ (БРС, Касп., Серж. Грам., Гарэц., КЭС), валуі ’Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Рус. валуй, волуй ’грыб, Agaricus foetens’, укр. валуй ’тс’. Да вол (Фасмер, 1, 345). У семантычным плане параўн. другую назву гэтага грыба — бычок.
Валу́й 2 ’вялікі дурань’ (З нар. сл.). Магчыма, да валяць, валяцца (параўн. валяй, рус. увалень).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́гаць ’пучок саломы, сухой травы, мачалка для мыцця посуду’ (Мал., Шпіл.). Дыялектная форма (азванчэнне х > г) слова ве́хаць ’вехаць’ (гл.), прасл. *věxъtь (ст.-рус. вѣхъtь, рус. ве́хоть, бел. ве́хаць, укр. ві́хоть, чэш. věchet, польск. wiecheć, славен. véhət і г. д.). Магчыма таксама, што тут «аднаўленне» гука «г» па мадэлі но́гаць — но́гця (у вымаўленні но́хця): ве́хаць (→ ве́гаць) — ве́хця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Весны ’вясенні, вясновы’ (КТС). Узыходзіць да ст.-рус. весный (< ves‑nь‑jь) ’вясенні’ (з XIII ст.). Можна меркаваць, што формы на ‑nъ з’яўляюцца больш новымі, чым на ‑nь. Наяўнасць ст.-рус. вешный ’тс’ (з XVI ст.) сведчыць пра выраўноўванне ‑сн‑ у ‑шн‑ паводле ўзору з мяккай асновай (ves‑nь‑jь < veš‑nь‑jь). Параўн. таксама ве́сні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)