геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 500 м на ПдУ ад в. Мядзведзева Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Пагорак выш. 11 м, дыяметрам 500—625 м размешчаны на забалочанай нізіне. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку назапашвання жвіру, пяску, стужачнай гліны ў возеры паміж ледзянымі камлыгамі. М.к. п. — эталонная форма рэльефу водна-ледавіковага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛІ́ЧКА (Apera),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. палявая (A. spicaventi). Трапляецца на вільготных пясках, каля дарог, у пасевах збожжавых культур.
М. палявая — аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцёблы круглыя, голыя, прамыя або каленчата-ўзыходныя. Лісце лінейна-ніткападобнае, шурпатае. Дробныя аднакветныя каласкі сабраны ў буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — зярняўка. Шкоднае пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Цітаўка, каля аўтадарогі Мар’іна Горка—Узда. Цэнтр сельсавета. За 5 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка і ад чыг. ст. Пухавічы, 65 км ад Мінска. 675 ж., 248 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Абеліск на брацкай магіле сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДТАЧЭ́ЕЎ (Георгій Мяфодзьевіч) (ліст. 1916, в. Красніца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лётчык-штурмавік мал. лейт. Н. зрабіў каля 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 у час налёту на варожы аэрадром падабраў экіпаж падбітага самалёта камандзіра і вярнуўся на свой аэрадром. Загінуў пры вызваленні Севастопаля. На радзіме пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЮ́Р, Намен (франц. Namur, флам. Namen),
горад на Пд Бельгіі, каля ўпадзення р. Самбра ў Маас. Адм. ц. правінцыі Намюр. 104 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., тэкст., гарбарная, харч., азбеставая. Вядомая з сярэднявечча вытв-сць кухонных катлоў, нажоў, меднага посуду. У наваколлі — буйныя шкляныя з-ды. Ун-т. Музеі: археал., епархіяльны і атэля дэ-Круа. Арх. помнікі 9—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАЧ,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., каляр. Нарач, на аўтадарозе Вілейка—Смаргонь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнЗ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Вілейка, 120 км ад Мінска. 808 ж., 268 двароў (1999). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́ВІЧЫ,
старажытнае селішча каляв.Насовічы Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца некалькімі этапамі: 1—3 ст.; 5—7 ст.; магчыма, 8—9 ст.; 10—11 ст. У выніку археал. даследаванняў у найб.стараж. пластах выяўлена паўзямлянка з адкрытым агнішчам, якая адносіцца да калочынскай культуры. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка розных часоў, гліняныя прасліцы, фрагменты жал. прылад працы, сердалікавыя і шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача, каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на З ад горада і 8 км ад чыг. ст. Крупкі, 103 км ад Мінска. 538 ж., 201 двор (2000). Турбаза «Нача». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каляр. Нача. Цэнтр сельсавета і племзавода «Нача». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Ляхавічы, 232 км ад Брэста. 698 ж., 280 двароў (2000). Цэх па вытв-сці воцату. Сярэдняя школа, філіял Ляхавіцкай муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (1810—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГРАС (Negros),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага (тэр. Філіпін). Пл. 12,7 тыс.км². Нас.каля 3,2 млн.чал. (1995). Рэльеф пераважна гарысты, выш. да 2460 м (вулкан Канлаон). На З і ПнЗ — урадлівыя раўніны, складзеныя пераважна з вулканічных глебаў.
Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Вечназялёныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Вырошчванне цукр. трыснягу (асн.с.-г. культура), рысу, кукурузы. Радовішчы медных руд. На Н. — гарады Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас.