ІВАНО́Ў (Арцемій Васілевіч) (18.5.1906, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 22.1.1992),
расійскі заолаг. Акад. Расійскай АН (1981). Правадзейны чл. Герм: акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1959). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1935 працаваў у ім, адначасова з 1965 у Заал. ін-це АНСССР. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і эвалюцыі беспазваночных (малюскаў, чарвей і інш.). Вынайшаў і даследаваў тып жывёл-паганафораў, вылучыў і вызначыў клас пляскатых чарвей — уданелідаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Іван Іванавіч) (8.2.1897, в. Трупехіна Падарожскага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 8.7.1968),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 2-м і 3-м Бел. франтах. 15.10.1943 стралк. корпус пад яго камандаваннем фарсіраваў Дняпро каля в. Шчытцы Лоеўскага р-на, захапіў плацдарм і нанёс праціўніку вял. страты. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЬКО́ВА (Валянціна Уладзіміраўна) (н. 26.9.1953, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. мастак-кераміст. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1987 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Работам уласцівы дэкар. пластычнасць кампазіцыі, мякка-лірычная каляровая гама. Аўтар манум. пано «Гасціннасць» (1987—88, Палац культуры саўгаса «Рудакова» Віцебскага р-на), «Купалле» (1989, Магілёўскі дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых). Сярод твораў дэкар. скульптуры «Мір» (1986), «Дыялог», «Стварэнне свету», «Мацярынства» (усе 1996), «Міфатворчасць» і «Выгнанне» (абедзве 1997), серыі ваз, медалёў і дэкар. пластоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГЕЛЬСТРО́М (Канстанцін Густававіч) (Яўстаф’евіч, 8.5.1799, г.п. Шумскае Цярнопальскай вобл., Украіна — 13.11.1851),
дзекабрыст. Служыў капітанам у Літоўскім піянерным сапёрным батальёне. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў т-ва«Ваенныя сябры». Адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825; батальён, адной з рот якога камандаваў І., першы адмовіўся ад прысягі Мікалаю I (24.12.1825). 27.12.1825 арыштаваны, зняволены ў беластоцкую турму. У 1827 пазбаўлены дваранства і прыгавораны да 10 гадоў катаргі ў Сібіры. З крас. 1836 радавы ў асобным Каўказскім корпусе. 13.2.1843 звольнены ў адстаўку ў чыне паручніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДО́ЛТА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,58 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,1 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 13,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на З невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у р. Вята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́Х (Уладзімір Васілевіч) (1.8.1934, в. Прудзішчы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 23.8.1981),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1958), дзе і працаваў з 1961, адначасова з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па імпульснай тэхніцы, ядз. электроніцы, аналізе і сінтэзе інфармацыйна-вымяральных сістэм.
Тв.:
Новые аспекты временных измерений в ядерной спектроскопии (у сааўт.) // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1965. Т. 29, № 7;
Элементы теории информации. Мн., 1974 (разам з Я.І.Боўбелем, І.К.Данейкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗУ́БРЫЦА,
возера ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 1,21 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 6 км. Пл. вадазбору 9,6 км². Абкружана забалочанай, парослай хмызняком поймай. Схілы катлавіны выш. да 25 м, на Пн і ПнЗ 5—10 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, на Пн і ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Бузянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКА́ЗНЬ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 14 км на У ад г. Браслаў. Пл. 2,38 км, даўж. каля 3 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 8,4 м, даўж. берагавой лініі каля 13 км. Пл. вадазбору 25,3 км². Схілы катлавіны выш. 12—15 м, у верхняй ч. разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі абразійныя, пад хмызняком, у паўн.-зах. заліве сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей дно выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 1,2 га. На ПнЗ выцякае р. Усвіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛГА́ЙЦЫ, Ілгайца,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 17 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,45 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 20 м, даўж. берагавой лініі каля 6 км. Пл. вадазбору 4,4 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на Пн 2—5 м), у ніжняй ч. параслі хмызняком, у верхняй — разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Дно мелкаводнымі падняццямі падзяляецца на шэраг адасобленых замкнёных катлавін, да глыб. 2 м — пясчанае, ніжэй — глеістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Віктар Макаравіч) (н. 31.3.1930, в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1971 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973 рэктар). Навук. працы па тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагн матэрыялаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.