УСПО́ЛЛЕ,

вёска ў Ходасаўскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Чорная Натапа, каля аўтадарогі Мсціслаў—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 78 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Ходасы. 343 ж., 133 двары (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля У. гарадзішча днепрадзвінскай і зарубінецкай культур (7 ст. да н.э.—4 ст. н.э.).

т. 16, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)