УСО́ЛЛЕ-СІБІ́РСКАЕ,
горад у Іркуцкай вобл. Расіі, на левым беразе р. Ангара. Засн. ў 1669 як с. Усолле, з 1925 горад. З 1940 сучасная назва. 104 тыс. ж. (2000). Прыстань. Чыг. станцыя. Стараж. цэнтр солеварэння. Прам-сць. хім., у т. л. хім.-фармацэўтычная, дрэваапр., маш.-буд., лёгкая, харчовая; найб. ў Расіі солевакуумны з-д. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Філіял Іркуцкага політэхн. ін-та. Каля У.-С. — бальнеагразевы курорт (вядомы з 17 ст.).
т. 16, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)