УБО́РАК,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Брагінка, каля аўтадарогі Брагін—Холмеч. Цэнтр сельсавета і калект. с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 29 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 83 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Рэчыца. 646 ж., 259 двароў (2002). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, цэнтр нар. рамёстваў, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
т. 16, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)