У́СЯЖ,
пасёлак у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смалявічы—Лагойск. Цэнтр сельсавета. За 8 км на ПнЗ ад горада і 9 км ад чыг. ст. Смалявічы, 40 км ад Мінска. 1550 ж., 602 двары (2002). Торфапрадпрыемства «Усяж», з-ды сілікатных вырабаў і цеплаабменнага абсталявання, прадпрыемствы «Амкадор-Усяж» і «Белпалівагазкамплект», камерцыйная і гандл. фірмы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 16, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)