Мазі́ла 1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).
Мазі́ла 2, мазі́ло, мазі́лка ’кавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр. мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус. наўг., цвяр. мазила ’румяна’, польск. mazidło ’мазь’, славен. mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг. мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл. mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2–3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маме́й ’нямы’ (чачэр., Жыв. сл.). Гукапераймальнае, як і рус. арл. мамы́ка ’коснаязыкі’, польск. mamot, momot ’заіка’. Не выключана, аднак, паходжанне ад прыметніка нямы́ (пры дапамозе суфікса ‑ей — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98) з пазнейшай асіміляцыяй н…м > м…м.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купча́сты ’з пышнай густой кронай (пра дрэва)’ (ТСБМ), ’бахматы’ (Сл. паўн.-зах.). Да купа 1 (гл.). Параўн. купісты (гл.). Суфіксальная частка ‑ча‑сты складваецца з двух элементаў: ‑ча (параўн. купча ад купіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 74) і ‑(і)сты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкі — серя́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчуга ’пясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рале́йнік ’земляроб’ (Варл.), ’араты’, лаянк. ’нявыхаваны’ (Нас.). Вытворнае ад ралейны (гл.) ’што мае адносіны да раллі’ пры дапамозе суф. ‑ік як назва паводле прафесіі (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 104). Зневажальнае значэнне развіваецца з уяўлення пра малую адукаванасць сельскага насельніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канёўнік ’хлеўны нячысцік, які займаецца коньмі і каровамі’ (Нік. Мяч.). Да конь (гл.), (аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171). З такім жа суфіксам ‑ʼоў‑ка вядома слова памоўка ’дзве дошкі, прыбітыя да лат з абодвух бакоў франтона’ (драг., Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпі́та, лепі́та ’пячнік’, ’майстар нешта ляпіць з гліны’ (Янк. 1; маг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Да ляпі́ць (гл.). Аб пашырэнні суфікса ‑іта, які з’яўляецца працягам балт. ‑i‑ta (Слаўскі, SP, 2, 38), на бел. моўнай тэрыторыі гл. Сцяцко (Афікс. наз., 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)