Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкі — серя́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)