ПЕ́ТЭРС Георгій Барысавіч (27.7.1897, г. Масква — 18.5.1978),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік вызвалення Беларусі ад герм. і польскіх інтэрвентаў у 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам П. вызначылася ў чэрв.—ліп. ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пры вызваленні г. Орша і фарсіраванні Нёмана, у крас. 1945 у час штурму крэпасці Пілаў (цяпер г. Балтыйск, Расія). Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́НАЎ Віктар Паўлавіч (9.2.1901, г. Астрахань, Расія — 24.6.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20. У пач.Вял.Айч. вайны камандзір 22-й танк. дывізіі, якая з 22.6.1941 вяла абарончыя баі на рубяжы Зах. Буга на Пд ад Брэста, 23 чэрв. ў час контрудару сав. войск з раёна г. Жабінка разграміла мотакалону ням. войск, разам з часцямі 28-га стралк. корпуса на ПнЗ ад г. Кобрын змагалася супраць 2 танк., 1 матарызаванай і некалькіх пях. дывізій ворага. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗІН Аляксей Рыгоравіч (17.2.1902, с. Зуева Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.5.1955),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), генерал-палкоўнік танк. войск (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнікграмадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандуючы танк. корпусам ген.-маёр Р. вызначыўся ў 1942 у час Сталінградскай бітвы. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 камандаваў бранятанк. і механіз. войскамі 3-га Бел. фронту. Да 1954 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХЛЕ́ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1977),
генерал-маёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваенна-паветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. З 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял.Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнік штаба ВПСЧырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.-Зах. франтах, нам. начальніка штаба Паўд.-Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗАЎСКІ Людвіг Пятровіч (24.4.1887, г. Елгава, Латвія — 1980),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі і на Зах. фронце. У рэв. руху з 1905. З 1915 на Зах. фронце, чл. Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета, нам.заг. Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай л-рай, удзельнік выпуску газ. «Звязда». З ліст. 1917 камісар нар. асветы, унутр. спраў СНКЗах. вобласці і фронту. У 1918 старшыня Смаленскай губ. надзвычайнай камісіі, нам. старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 у НКУС РСФСР, з лют. 1920 у ВЧК, з 1921 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1924—25 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Сцяпан Іванавіч (25.12.1899, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 21.7.1976),
савецкі военачальнік, ген.-маёр (1944). Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў курсы «Выстрал» (1930), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918 на Зах. фронце. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У час сав.-фінл. вайны 1939—40 дывізія, якую ён узначальваў, вызначылася пры прарыве «лініі Манергейма». У Вял.Айч. вайну нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па пяхоце, на Калінінскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы арміяй, нам. камандзіра корпуса, камандзір дывізіі. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Беларусі, Варшавы, узяцця Берліна. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РКАС Людвіг Станіслававіч (9.12.1923, г. Полацк Віцебскай вобл. — 10.4.2002),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ноўгарад-Валынскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механізаваных войск (1954). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. З ліп. 1941 на Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў за Берлін. Камандзір кулямётнай роты ст. лейтэнант Ч. вызначыўся 19.1.1945 у баях за горад Радзееў (Польшча): штурмавая група на чале з ім прарвала ўмацаваную абарону праціўніка і прабілася ў горад, цяжка паранены Ч. не пакінуў поля бою. Удзельнік Парада перамогі 1945 у Маскве. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у НДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЛАЎ Фёдар Аляксеевіч (11.9.1900, Казань, Рэспубліка Татарстан, Расія — жн. 1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). У грамадз. вайну змагаўся з чэхаславацкім мяцежным корпусам пад Самарай і Сімбірскам, войскамі ген. А.І.Дзянікіна пад Царыцынам, з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. Вызначыўся ў пач.Вял.Айч. вайны каля Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобл. Батальён, якім камандаваў Б., 15.7.1941 зламаў упартае супраціўленне ворага, контратакаваў яго і захапіў Паўн. і Паўд. дэпо ст. Жлобін; 17.7.1941 выбіў гітлераўцаў з в. Заграддзе, 18.7.1941 — з в. Прыдарожжа і Заводная. Загінуў пры выхадзе з акружэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРО́ЛІКАЎ Дзмітрый Георгіевіч (8.11.1918, с. Краснае Разанскай вобл., Расія — 2.2.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 — мал. лейтэнант, камандзір танк. ўзвода. Вызначыўся ў Бел. аперацыі. 26.6.1944 узвод Ф. захапіў скрыжаванне дарог Масква—Мінск і Орша—Смаляны, разбіў аўтакалону з 150 машын, падбіў 2 танкі; 27.6.1944 у Шклоўскім і Круглянскім р-нах захапіў 2 пераправы, адрэзаў шлях адступлення ворагу, знішчыў 8 танкаў і самаходных установак, 170 аўтамашын. 3.7.1944 узвод Ф. адзін з першых увайшоў у Мінск. Загінуў у баі. Яго імем названа вуліца ў Мінску.