БАТА́ЛАЎ Фёдар Аляксеевіч (11.9.1900, Казань, Рэспубліка Татарстан, Расія — жн. 1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). У грамадз. вайну змагаўся з чэхаславацкім мяцежным корпусам пад Самарай і Сімбірскам, войскамі ген. А.І.Дзянікіна пад Царыцынам, з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Вызначыўся ў пач. Вял. Айч. вайны каля Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобл. Батальён, якім камандаваў Б., 15.7.1941 зламаў упартае супраціўленне ворага, контратакаваў яго і захапіў Паўн. і Паўд. дэпо ст. Жлобін; 17.7.1941 выбіў гітлераўцаў з в. Заграддзе, 18.7.1941 — з в. Прыдарожжа і Заводная. Загінуў пры выхадзе з акружэння.
т. 18, кн. 1, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)