ЧАРНЯ́К Сцяпан Іванавіч (25.12.1899, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 21.7.1976),
савецкі военачальнік, ген.-маёр (1944). Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў курсы «Выстрал» (1930), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918 на Зах. фронце. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У час сав.-фінл. вайны 1939—40 дывізія, якую ён узначальваў, вызначылася пры прарыве «лініі Манергейма». У Вял.Айч. вайну нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па пяхоце, на Калінінскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы арміяй, нам. камандзіра корпуса, камандзір дывізіі. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Беларусі, Варшавы, узяцця Берліна. Да 1958 у Сав. Арміі.