ЧЭ́РКАС Людвіг Станіслававіч (9.12.1923, г. Полацк Віцебскай вобл. — 10.4.2002),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ноўгарад-Валынскае ваен. пяхотнае вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механізаваных войск (1954). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. З ліп. 1941 на Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў за Берлін. Камандзір кулямётнай роты ст. лейтэнант Ч. вызначыўся 19.1.1945 у баях за горад Радзееў (Польшча): штурмавая група на чале з ім прарвала ўмацаваную абарону праціўніка і прабілася ў горад, цяжка паранены Ч. не пакінуў поля бою. Удзельнік Парада перамогі 1945 у Маскве. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у НДІ.

т. 17, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)