ФРО́ЛІКАЎ Дзмітрый Георгіевіч (8.11.1918, с. Краснае Разанскай вобл., Расія — 2.2.1945),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941 — мал. лейтэнант, камандзір танк. ўзвода. Вызначыўся ў Бел. аперацыі. 26.6.1944 узвод Ф. захапіў скрыжаванне дарог Масква—Мінск і Орша—Смаляны, разбіў аўтакалону з 150 машын, падбіў 2 танкі; 27.6.1944 у Шклоўскім і Круглянскім р-нах захапіў 2 пераправы, адрэзаў шлях адступлення ворагу, знішчыў 8 танкаў і самаходных установак, 170 аўтамашын. 3.7.1944 узвод Ф. адзін з першых увайшоў у Мінск. Загінуў у баі. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

т. 18, кн. 1, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)