Пустабрэ́х ’балбатун, пляткар’ (ТСБМ; шчуч., Нар. лекс.; карм., Мат. Гом.), пустабро́х ’сабака, што без патрэбы брэша; пляткар, абманшчык’ (Варл.), рус. пустобре́х ’балбатун, пляткар’. Да пустызначэнні ’непатрэбны, бессэнсоўны’) і брахаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

attention [əˈtenʃn] n.

1. ува́га; ува́жлівасць;

call/draw smb.’s attention to smth. прыцягну́ць ува́гу каго́-н. да чаго́-н., звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;

pay attention to smb./smth. звярну́ць ува́гу на каго́-н./што-н.;

Attention, please! Увага!

2. вялі́кая ўва́га; інтарэ́с; ціка́васць;

attract attention выкліка́ць ціка́васць;

be the centre of attention быць у цэ́нтры ўва́гі

3. до́гляд, нагля́д; кло́пат;

He was in need of medical attention. Яму патрабаваўся медыцынскі догляд.

4. mil. (у граматычным значэнні выклічніка) смі́рна! (каманда)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Во́пыт (БРС, КТС). Да апытаць. Рус. о́пыт, укр. о́пит, ’распытванне, допыт’, польск. opyt ’тс’, серб.-харв. о́пит ’вопыт, эксперымент’ (запазычанне з рус.Скок, 2, 666), балг., макед. опит ’тс’ (таксама, відавочна, з рус.). Па даных КГС, у беларускіх помніках слова ўжываецца толькі ў адным значэнні ’допыт’. Значэнні ’навуковы эксперымент’ і ’сукупнасць ведаў’ з’яўляюцца, відавочна, запазычанымі з рус. мовы, дзе яны развіліся таксама даволі позна, у XVIII ст. (Каткоў, Сказки…, 84–85). Вытворныя ад гэтай лексемы вопытны, вопытніцтва — гэта калькі адпаведных рус. слоў опытный, опытничество (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касцю́лька ’вус аржанога або ячнага коласа’ (Касп.), ’асцюк’ (Сл. паўн.-зах.), ’асцюлька, асцюк’ (Бяльк.). Параўн. у рус. мове (у Даля, пад костерь) костюлька. Фармальна ўтварэнне ад *kostь ’косць’ суфіксам ‑иіька (< ‑иІ(ь) + (ь)ка) з функцыяй памяншальнасці. Трэба звярнуць увагу на значэнні прасл. слова *kostь, што прыводзяцца ў Трубачова, Эт. сл., 11, 168. Сярод асноўвай семантыкі (’косць і да т. п.’) у двух выпадках сустракаюцца іншыя значэнні: польск. kość ’ільняная кастрыца’ і рус. кость ’тс’ (пск.). Такая семантыка вельмі добра падыходзіць для тлумачэння слова касцюлька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лажыць (БРС), ’кастрыраваць’ (Шат., Шатал.). Гл. лажыцца, легчы. У апошнім значэнні параўн. ням. legen (einen Hengst legen lassen ’кастрыраваць жарабца’). Але гэта значэнне магло з’явіцца і як вынік суаднесенасці дзеясловаў вылажыць і выкласці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гурга́н ’сухі пясчаны востраў сярод балота’ (усх.-палес., Яшкін). З курга́н (гл. значэнні гэтай лексемы ў Яшкіна). Яшчэ ў Яшкіна: гурда́н ’курган’ < курга́н (→ гурга́н, далей дысіміляцыяй двух «г», гг > гд, гурба́н).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіля́га ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Сцяшк. МГ, Сцяшк.). Вельмі верагодным здаецца паходжанне ад прамежкавай незафіксаванай формы *кіяга, пра існаванне якой сведчыць вытворнае кіяжына (гл.) у тым жа значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́дак ‘неданошанае дзіця’ (Ласт., Байк. і Некр.), скі́дыш ‘тс’ (Касп.). Рус. ски́док, ски́дыш ‘тс’, укр. ски́дка ‘неданошанае ягня’. Да скідаць, скінуць ‘дачасна пазбаўляцца цяжарнасці’ (гл. кідаць у адпаведным значэнні) з суф. ‑ок, ‑ыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУ́ЛЕВА А́ЛГЕБРА,

апарат сімвалічнай логікі; сукупнасць аб’ектаў з аперацыямі алгебры логікі, якія падпарадкаваны пэўным аксіёмам. Прапанавана Дж.Булем для аналізу рэлейных схем. Знайшла дастасаванне ў тапалогіі, тэорыі імавернасцей і інш. раздзелах матэматыкі. У аксіёмах булева алгебры адлюстравана аналогія паміж паняццямі «мноства», «падзея», «выказванне». Асн. паняцці булева алгебры: логікавая (булева) функцыя, элементарная логікавая функцыя, функцыйна поўная сістэма логікавых функцый, мінімізацыя булевых функцый.

Логікавая функцыя n булевых аргументаў прымае значэнні 0 і 1, азначаецца праўдзіваснай табліцай або аналітычнай залежнасцю ад элементарных логікавых функцый. Вызначана 16 элементарных функцый: кан’юнкцыі (логікавае множанне; аперацыя «І»), дыз’юнкцыі (складанне; «АБО»), інверсіі (адмаўленне; «НЕ»), эквівалентнасці (тоеснасць), складання па модулі 2 (выключальнае «АБО») і інш. Функцыйна поўная сістэма логікавых функцый — сукупнасць функцый, дастатковая для выражэння логікавай функцыі любой складанасці, напр., аперацыя Пірса, аперацыя Шэфера. Мінімізацыя логікавых функцый праводзіцца з мэтай упарадкавання і спрашчэння складаных функцый з дапамогай аксіём булева алгебры, картаў Карно, метадаў Квайна і Мак-Класкі і інш.

Булева алгебра з’яўляецца логікавай асновай функцыянальнай арганізацыі лічбавых ЭВМ; элементарныя логікавыя функцыі рэалізаваны ў спец. інтэгральных мікрасхемах для ЭВМ.

Літ.:

Янсен Й. Курс цифровой электроники: Пер. с голланд.: В 4 т. Т. 1. М., 1987.

А.​С.​Кабайла.

т. 3, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)