Пустабрэ́х ’балбатун, пляткар’ (ТСБМ; шчуч., Нар. лекс.; карм., Мат. Гом.), пустабро́х ’сабака, што без патрэбы брэша; пляткар, абманшчык’ (Варл.), рус. пустобре́х ’балбатун, пляткар’. Да пусты (у значэнні ’непатрэбны, бессэнсоўны’) і брахаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)