Кон1 ’месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі і г. д.)’ (ТСБМ), ’галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні’ (Нар. словатв.). Гл. кон3.
Кон2 ’гульня ў мяч’ (Ян.). Гл. кон1.
Кон3 ’чарга, лёс’ (Нас.). Укр.кін ’месца гульні’ і ’месца смяротнай кары’, рус.кон ’рад, чарга’, ’канец, мяжа, рубеж’, ст.-рус.конъ ’тс’, серб.-харв.ко̏н ’пачатак і канец’, ст.-чэш.kon ’канец’, н.-луж.kón ’тэрмін, момант’. Прасл.konъ зберагло рэфлексацыю толькі ў частцы славянскіх моў, у іншых яго выцесніла вытворнае konьcь. Разглядаемае слова знаходзіцца ў рэгулярных апафанічных адносінах з прасл.čęti (гл. пачаць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́мень ’цвёрды мінерал, які выкарыстоўвалі для высякання агню’ (ТСБМ, Маш., Яруш.). Укр.кремінь, рус.кремень ’тс’, ст.-слав.кремы, кремене, балг.кремен, макед.кремен, серб.-харв.кре̏мен, славен.krémen ’тс’, польск.krzemień, чэш.křemen, славац.kremeň, в.-луж.křemjeń, н.-луж.kśeḿeń, палаб.kremin ’тс’. Прасл.kremy, kremene. У якасці адпаведніка ў балтыйскіх мовах толькілат.kręms ’тс’. Да kremъ/kromъ (параўн. кашуб.křem ’крэмень’ і кром1). Гл. кром1. Калі зыходнай формай з’яўляецца kremъ, тады трэба пагадзіцца з тымі, хто тлумачыць марфалогію прасл.kremy, kremene як кантамінацыйную: kremъ пад уплывам kamy, kamene (крэмень — цвёрды камень) (Траўтман, 141; Атрэмбскі, LP, 1, 136–138). Параўн. яшчэ Тапароў, K–L, 176–177; Махэк, LF, 72. 75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апанча́, ст.-рус.япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел.епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус.епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял.опунча ’неахайны чалавек’, укр.дыял.опанча. Польск.oponcza, балг.япанджак, макед.јапанџак. Параўн. тур.yapinca, крым.-тат.јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк.jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел.дыял.апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ.jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыму́сіць, прымуша́ць ’сілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск.му́сіць (гл.). Укр.примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус.пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв.пу̏рити ’падсмажваць’, укр.пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен.piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск.zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж.pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус.пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус.дыял.опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус.дыял.пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск.porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухадо́л ’бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад дажджавой або снегавой вады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Ласт., Яруш., Бяльк., Касп.), ’сенажаць на нізкім, але сухім месцы’ (БРС), ’роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод’ (слаўг., шчуч., Яшк.), ’нізкае месца, якое заліваецца вясной; у іншую пару года звычайна сухое’ (усх.-палес., Талстой, Геогр.), ст.-бел.суходо́лъ ’сухая даліна, сухое нізкае месца’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.суходо́л, суході́л, рус.суходо́л ’тс’. Да сухі і дол (гл.). Талстой (там жа, 129) адзначае нехарактэрнасць складаных слоў з першым элементам сух‑ для сучасных заходніх і паўднёвых славянскіх моў, параўн. славен.suhi dol, suha struga, але дадзеныя тапанімікі сведчаць аб існаванні аналагічнай словаўтваральнай мадэлі, параўн. славен.Suhodol, Suhodolnik.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыно́вец ’сын брата або сястры’ (Сцяшк.), ’пляменнік, звычайна сын брата’ (бяроз., Шатал.), сыно́вяц ’тс’ (Сцяц. Сл.; шчуч., З нар. сл.; гродз., свісл., маст., Сл. ПЗБ), сыно́вэц ’няродны, прыёмны сын’ (Чэрн.), сыно́выць, сыно́вэць ’пляменнік’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр.сино́ве́ць, синови́ць ’тс’, рус.сыно́ве́ц, стараж.-рус.сыновьць ’тс’, польск.synowiec, чэш., славац.synovec ’тс’, каш.senovc ’зяць’, в.-луж.synowc ’пляменнік’, серб.-харв.сино́вац ’тс’, славен.sinovec ’тс’. Вытворныя ад *synъ, паводле Скока (3, 237), ад варыянтнай асновы *synov‑, што адлюстравана ў адпрыметнікавым назоўніку харв.sinov ’сын брата або сястры’ (XIII–XIV стст.), пазней толькі з суф. ‑ьc > ‑ac: sinòvac ’сын брата’; відаць, самастойныя ўтварэнні асобных славянскіх моў. Меркаванні пра архаічны характар назвы гл. Панюціч, Лексіка, 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзенареч.
1. где;
дзе ты працу́еш? — где ты рабо́таешь?;
там, дзе былі́ непрахо́дныя бало́ты, цвіту́ць сады́ — там, где бы́ли непроходи́мые боло́та, цвету́т сады́;
2. (с частицейтолькі) где то́лько;
дзе то́лькі ён не працава́ў! — где то́лько он не рабо́тал!
3.разг. где, где́-нибудь, где́-либо;
ці няма́ дзе свабо́днага ме́сца? — нет ли где (где́-нибудь, где́-либо) свобо́дного ме́ста?;
◊ дзе б там ні было́ — где бы то ни́ было;
дзе́ табе! — куда́ тебе!;
дзе́ там! — куда́ там! не тут-то бы́ло! како́е там!;
дзе́ ўжо! — где уж!, куда́ уж!;
дзе на́ша не прапада́ла — где на́ше не пропада́ло;
дзе цябе́ но́сіць? — безл. где тебя́ но́сит?;
дзе папа́ла — где попа́ло;
не ве́даць, дзе во́чы дзець — не знать, куда́ глаза́ деть;
не ве́даць, дзе дзе́цца — не знать, куда́ дева́ться;
не ве́даць, дзе ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
mleko
mlek|o
н. малако;
kwaśne ~o — сыракваша; кіслае малако; кісляк;
~o w proszku — сухое малако;
~o skondensowane — згушчанае малако;
wyssać z ~iem matki — увассаць з малаком маці;
brak tylko ptasiego ~a — толькі птушынага малака не хапае;
mieć ~o pod nosem — малако на губах не абсохла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БО́НА СФО́РЦА (Bona Sforza; 2.2.1494, г. Віджэвана, Італія — 19.11.1557),
каралева польская і вял. княгіня літоўская, 2-я жонка Жыгімонта І Старога (з 1518), маці Жыгімонта II Аўгуста. Імкнучыся ўзмацніць паліт. ўладу караля і вял. князя шляхам умацавання яе эканам. асновы, значна павялічыла зямельную ўласнасць дынастыі Ягелонаў, абараняла дзярж. землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, асабліва магнатамі. У выніку пажалаванняў, падараванняў і купляў толькі на Беларусі сканцэнтравала ў сваіх руках Аболецкую, Езярышчанскую, Клецкую, Кобрынскую, Шарашоўскую, Пінскую, Рагачоўскую і інш. воласці; выкупіла многія дзярж. ўладанні, што былі ў закладзе ў магнатаў; у судовым парадку вярнула ў склад гаспадарскіх (велікакняжацкіх) уладанняў многія захопленыя феадаламі дзярж. землі (Гродзенскае староства і інш.). Каб павялічыць даходы, у некаторых сваіх маёнтках (найперш у Клецкім і Пінскім староствах) рэарганізавала ў 1552—55 сістэму эксплуатацыі сялянства на аснове ўвядзення новых формаў землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Садзейнічала асваенню сялянамі лясоў і пустак з мэтаю ператварэння іх у с.-г. ўгоддзі, і ўтварэння новых нас. пунктаў. Яе мерапрыемствы для павелічэння даходаў з маёнткаў праз узмацненне эксплуатацыі сялян выкарыстаны пры ажыццяўленні агр. рэформы ў ВКЛ (гл.Валочная памера, Устава на валокі 1557). Садзейнічала перасяленню польскіх шляхціцаў у ВКЛ, умацоўвала пазіцыі каталіцкага касцёла. У 1556 выехала на радзіму ў Італію, вывезла з сабой шмат каштоўнасцяў. Яе маёнткі перайшлі да Жыгімонта II Аўгуста.
Літ.:
Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVII вв. Мн., 1961;
Pociecha W. Królowa Bona (1494—1557): Czasy i ludzie Odrodzenia. T. 1—4. Poznań, 1949—58;