то́лькі.

1. часц. вылучальна-абмежавальная. Не больш як, усяго.

Заплаціў т. тры рублі.

Дзяўчынцы т. два тыдні.

2. часц. абмежавальная. Не раней чым.

Я прыеду т. заўтра.

3. часц. абмежавальная. Выключна, адзіна; нічога, акрамя гэтага.

Ён будзе т. настаўнікам.

На ўроку мы т. чыталі.

4. часц. ўзмацн. (пры займенніку і прыслоўі звычайна ў адмоўных сказах). Узмацняе ўяўленне аб вялікай колькасці, аб’ёме і пад. чаго-н.

Чаго ён т. не расказваў.

Чаго т. не прыдумаюць людзі.

5. прысл. Зусім нядаўна (аб завяршэнні якога-н. дзеяння, наступленні якога-н. стану і пад.).

Дзеці т. павячэралі і спаць яшчэ не клаліся.

Я т. што прыехаў.

6. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з супраціўна-абмежавальнымі адносінамі.

Ноч была ціхая, т. сумна шумеў лес.

7. злуч. супраціўны. Злучае сказы з адносінамі неадпаведнасці.

Ён доўга гаварыў, т. я не паверыў яму.

8. злуч. далучальны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў, якія ўдакладняюць або дапаўняюць выказаную думку.

Ён ніколі не расказваў пра сваё жыццё, хіба т. дзецям.

9. злуч. часавы. Ужыв. ў даданых сказах часу, калі падзеі, аб якіх гаворыцца ў галоўным сказе, пачынаюцца адразу ж пасля падзей даданага сказа.

Т. мы заснулі, і тут жа раздаўся стук у акно.

10. злуч. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы са знач. рэальнай умовы.

Школу ты закончыш паспяхова, т. старайся.

Толькі і — выражае ўзмоцненае адценне абмежавання.

Усе толькі і гавораць пра каханне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

то́лькі

1. нареч. то́лько, лишь;

т. яго́ не было́ — то́лько (лишь) его́ не́ было;

гэ́та т. пача́такэ́то то́лько (лишь) нача́ло;

ён жа т. гля́нуў — он же то́лько (лишь) взгляну́л;

2. нареч. (совсем недавно) то́лько, едва́;

тады́ ён т. пачына́ў працава́ць — тогда́ он то́лько (едва́) начина́л рабо́тать;

3. нареч. (единственно) то́лько, исключи́тельно;

прэ́міі атрыма́лі т. выда́тнікі — пре́мии получи́ли то́лько (исключи́тельно) отли́чники;

гэ́тым мы абавя́заны т. яму́э́тим мы обя́заны то́лько (исключи́тельно) ему́;

4. союз временной то́лько, едва́, лишь; (в сочет. с союзом якещё) лишь то́лько, как то́лько;

т. пераступі́ў паро́г, ма́ці мне насу́страч — то́лько (лишь) перешагну́л че́рез поро́г, мать мне навстре́чу;

як т. мы ўвайшлі́, засло́на падняла́ся — лишь то́лько (как то́лько) мы вошли́, за́навес подня́лся;

5. союз условный противит. то́лько;

т. пасме́й гэ́та зрабі́ць, тады́ бу́дзеш ве́даць — то́лько посме́й э́то сде́лать, тогда́ узна́ешь;

зайду́ і да цябе́, т. пачака́й — зайду́ и к тебе́, то́лько обожди́;

6. частица то́лько; (в соединении с частицами абы́, каб при выражении желания — ещё) то́лько бы (б);

дзе т. ён не быў! — где то́лько он не быва́л!;

абы́ т. (каб т.) ён быў жывы́ — то́лько бы (б) он был жив;

т. яго́ і ба́чылі — то́лько его́ и ви́дели, и был тако́в, помина́й как зва́ли;

не т. све́ту, што ў акне́ — свет (не) кли́ном сошёлся;

ва́рта т. заікну́цца — сто́ит то́лько заикну́ться;

т. сла́ва, што — то́лько сла́ва, что;

т. так — то́лько так;

ця́жкі т. пача́так — лиха́ беда́ нача́ло;

адна́ (т.) на́зва — одно́о́лько) назва́ние;

гэ́тага т. не хапа́лаэ́того то́лько не хвата́ло;

усяго́ т. — всего́ то́лько, всего́а́всего;

т. і ве́дае (ве́даю, ве́даеш і г.д.), што... — то́лько и зна́ет (зна́ю, зна́ешь и т.д.), что...;

гэ́та яшчэ́ т. кве́тачкі, а я́гадкі бу́дуцьпосл. э́то то́лько цвето́чки, а я́годки впереди́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

то́лькі, часціца, прыслоўе, злучнік.

1. часціца вылучальна-абмежавальная. Не больш як, усяго. Служыў салдат .. дваццаць пяць гадоў, выслужыў сіні білет і пайшоў дамоў. І меў ён пры сабе толькі тры капейкі грошай. Якімовіч. Стасі — дзесяць, Галюсі — шэсць, Юзіку — пяць гадкоў, а малодшай, Ірэнцы ўсяго два .. Калі памерла іх маці, Ірэнцы быў толькі годзік. Лось. Ты [Дзед Мароз] скажы нам толькі слова, Мы з табой на ўсё гатовы. А. Александровіч. / У спалучэнні з часціцамі: «усяго», «адно». Алесь пазнаёміўся з .. [Макарам Сяргеевічам], калі браўся на партыйны ўлік. Тады перакінуліся ўсяго толькі некалькімі словамі. Шыцік.

2. часціца абмежавальная. Не раней чым. Дадому Аня дабралася толькі пад вечар. Мележ. Спраўляючы свой карагод, Зямля вакол Сонца імчыцца І жджэ, але толькі праз год Яна прычакае гасцінца. Крапіва.

3. часціца абмежавальная. Выключна, адзіна; нічога, акрамя гэтага. На плечы .. [стрэльбу] і — праз Дуброўку .. у Лаўскі лес ідзём, будзе там аблава на ваўкоў .. У той час я хацеў быць толькі паляўнічым. Бялевіч. Са сваімі мы трымалі сувязь толькі па радыё і самалётамі. Няхай. [Якаўлеў:] — Пераправу без рызыкі можна зрабіць толькі ў такую [навальнічную] ноч. Анісаў. / У спалучэнні з часціцамі: «хіба», «адно». [Дзямід:] — Небяспечны для .. [дзікоў] хіба толькі воўк ды рысь. В. Вольскі. Адно толькі віхор над ілбом, колькі я яго ні прыгладжваю, усё роўна круціцца на свой манер, нібы па ім от толькі што пахадзіў вецер і раскідаў валасы на ўсе бакі. Сабаленка. // (у спалучэнні з часціцай «што»). Больш нічога, акрамя гэтага. Міжвольна ўспаміналіся словы падання, якое казала, што мядзведзі — гэта людзі, толькі што аброслыя. Караткевіч.

4. часціца ўзмацняльная (пры займенніках і прыслоўях звычайна ў адмоўных сказах). Узмацняе ўяўленне аб вялікай колькасці, аб’ёме і пад. чаго‑н. Каго там толькі не было! Чаго толькі дзеці не вытваралі! □ Але мала што выдумаюць бабы. Чаго толькі не зложаць. Баранавых. // Узмацняе ўяўленне аб пажаданасці, магчымасці якіх‑н. з’яў. «Толькі каб сур’ёзна не [за]кахацца ў яе. Нешта ж бярэ-такі мяне за сэрца. І [за]кахаўся б, каб не была яна нашай парабчанкай», — разважаў з сабою Лявон. Галавач.

5. прысл. Зусім нядаўна (аб завяршэнні якога‑н. дзеяння, наступленні якога‑н. стану). Хлапчук толькі ўстаў з пасцелі. На дварэ яшчэ толькі развіднелася. □ — Малады яшчэ, толькі з інстытута, — цікуючы спадылба на Антона Антонавіча, разважаў Маслабоеў. Каршукоў. / У спалучэнні з часціцамі: «толькі», «што». Тое, што толькі-толькі займала агульную ўвагу, дзесьці знікла, адышло па задні план. Гартны. Сонца толькі што схавалася за лесам. Асіпенка. На дварэ светла, толькі што ўстаў месяц. Лобан.

6. злучнік супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з супраціўна-абмежавальнымі адносінамі. Нічога не хочацца, толькі цішыні, адну хвіліну цішыні, такой, каб на ўсё забыцца. Шамякін. Ападала лісце з ліп, бяроз і клёнаў, толькі дубы стаялі нячэпаныя і непаўторныя ў сваёй прыгажосці. Чарнышэвіч. Нашы яшчэ спяць, толькі я ляжу, не сплючы ад поўначы. Брыль. Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая! Танк. / У спалучэнні са злучнікам «і». Трывожна шчабятала дробнае птаства, і толькі сонца спакойна ўгравала .. чырвоныя вяргіні пад акном. Лынькоў. // Уваходзіць у склад супраціўных парных злучнікаў: «не толькі..., але (і)», «не толькі..., а (і)». Грукат тым часам мацнеў. Ён ужо не толькі непадзельна панаваў у паветры, але, здавалася, пранік у глыб зямлі. Быкаў. Мужык тупае па хаце, пасміхаецца сам сабе: «Я не толькі зраблю гэту работу, а і выспацца паспею». Якімовіч.

7. злучнік супраціўны. Злучае сказы з адносінамі неадпаведнасць выступаючы ў значэнне аднак, але. Пахавалі Бандароўну У вянку і ў белі, Толькі думак украінцам Пахаваць не ўмелі. Купала.

8. злучнік далучальны. Ужываецца для сувязі членаў сказа і сказаў, якія ўдакладняюць або дапаўняюць папярэднія думкі. Гаспадар ніколі не мяшаўся ў справы, толькі хіба скажа часам, што чай прастыў, што яда прыгатавана нядобра, і то кажа не да Ніны, а ў жончын бок, а яна ўжо дапякала Ніну. Галавач.

9. злучнік часавы. Ужываецца ў даданых сказах часу, калі падзеі, аб якіх гаворыцца ў галоўным сказе, пачынаюцца адразу ж пасля падзей даданага сказа. Толькі я лягу і вочы закрыю, бачу я вас прад сабой. Колас. [Якаў Радзівонавіч:] — Толькі гэта мы разуліся, у кацялках вар гатуем — і раптам та-та-та, кулямі аднекуль як секане! Краўчанка. // Уваходзіць у склад састаўных часавых злучнікаў: «як толькі», «ледзь толькі», «чуць толькі», «толькі што», «адно толькі», «абы толькі», якія ўжываюцца ў сказах з імгненнай зменай падзей. Як толькі спуталі коней, падлеткі пачалі, раскладаць агонь. Чарнышэвіч.

10. злучнік умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы са значэннем рэальнай умовы. Людзі табе дапамогуць, толькі сам рук не апускай. / Пры наяўнасці суадносных слоў «дык», «так» у галоўным сказе. [Надзя:] — Вось толькі краніце, дык так і плясну [талерку] аб падлогу. Крапіва.

•••

Адкуль толькі ногі ўзяліся; дзе толькі ногі ўзяліся гл. нага.

Адна толькі назва гл. назва.

Гэта яшчэ толькі кветачкі гл. гэта.

Ды і толькі (дый толькі) гл. ды ​1.

Падумаць толькі! гл. падумаць.

Толькі ваўкоў ганяць гл. ганяць.

Толькі залюбавацца гл. залюбавацца.

Толькі і — выражае ўзмоцненае адценне абмежавання. У панядзелак у Берасцянскай школе толькі і гаворкі было, што пра ларок без прадаўца. Скрыпка.

Толькі і бачылі гл. бачыць.

Толькі пыл курыць (закурэў) гл. пыл.

Толькі пяткі заблішчалі гл. пятка.

Толькі (той) бяды гл. бяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́лькі

1. прысл nur, allin, bloß; erst (у дачыненні да часу);

то́льк што so¦ben;

у мяне́ то́льк два сшы́ткі ich hbe nur zwei Hfte;

цяпе́р то́льк пяць гадзі́н es ist jetzt erst fünf Uhr;

то́льк цяпе́р erst jetzt;

2. злучн (ледзь) kaum;

то́льк ён увайшо́ў kaum war er ingetreten;

як то́льк sobld, kaum;

не то́льк …, але́ nicht nur …, sndern auch;

чаго́ тут [там] то́льк не было́! was es da nicht lles gab;

яго́ то́лькі ба́чылі! und fort war er!;

паспрабу́й то́льк гэ́та зрабі́ць! versch das nur!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

То́лькі ’выключна, адзіна, ’зусім нядаўна’, ’ледзь, ледзьве’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ, Растарг.), ’столькі’ (Сцяшк., ЛА, 5), то́лька, ’выключна; ледзь’ (Бяльк.), ’столькі, у такой колькасці’ (смарг., Сл. ПЗБ), то́лько ’выключна, адзіна’ (вільн., Сл. ПЗБ), ’тс’, ’столькі’ (ТС), туо́лько ’выключна, адзіна; столькі, у такой колькасці’ (беласг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. толикотолькі, столькі’ (Ст.-бел. лексікон), только ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж то́лякі ’нядаўна’ (Сцяшк. Сл.), то́лечкатолькі’ (Гіл.), то́лечкі ’тс’ (Янк. 2), ’толькі (памяншальнае)’ (Растарг.), ’толькі што’ (Жд. 1), то́лечкі ’тс’ (Ян., Мат. Маг., Нар. Гом.), то́лячкі ’тс’ (Чэрн., Сцяшк. Сл.), то́лічка ’малая колькасць’, то́лічкі ’чуць-чуць’ (Нас.). Укр. ті́льки ’адзіна, выключна’, ті́лько ’тс’, дыял. ’столькі’, рус. то́лько ’выключна; ледзь; аднак’, польск. tylko ’тс’, чэш. tolik ’столькі’, toliko ’выключна’, славац. toľko ’столькі’, toľký ’такі вялікі, такі значны’, славен. tolíko ’столькі’, tólik ’такі вялікі’, серб.-харв. то̏лико, толѝко ’столькі’, макед. толку ’тс’, балг. то́лко ’тс’. Прасл. *toliko прысл. ад *tolikъ ’такі вялікі, такі на колькасці’, якое з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прасл. *toli ’столькі’, параўн. укр. дыял. ті́лький ’такі па колькасці’, рус. дыял. только́й ’такі’, старое польск. tylki, telki ’такі вялікі, такі па велічыні’, чэш. дыял. telký, teľký ’тс’, славац. toľký ’тс’, в.-луж. telki ’такі вялікі’, славен. tólik ’тс’, серб.-харв. толѝки ’тс’, дыял. tolȉk ’тс’, балг. дыял. то́лки ’тс’, ст.-слав. толикъ ’такі вялікі, такі шматлікі’. У неславянскіх мовах аналагічныя ўтварэнні — грэч. τηλίκος ’такі вялікі, такі моцны’, лац. tālis ’такі; такі важны, значны’ (Фасмер, 4, 74–75; Брукнер, 589; Махэк₂, 646–647; Бязлай, 4, 194; ЕСУМ, 5, 579; Борысь, 658). Паводле ESSJ SG (2, 682), парадак словаўтварэння адваротны: *tolikъ ад *toliko.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

толькі, выключна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абы-то́лькі нареч. ли́шь бы, лишь бы то́лько

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

лишь

1. част. то́лькі;

лишь его́ не́ было то́лькі яго́ не было́;

лишь бы абы́, каб то́лькі;

2. союз (как только) то́лькі, як то́лькі; (едва) ледзь, ледзь то́лькі;

лишь мы вошли́, за́навес подня́лся то́лькі (як то́лькі) мы ўвайшлі́, засло́на падняла́ся;

лишь то́лько як то́лькі, то́лькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

то́лько

1. нареч. то́лькі;

э́то то́лько нача́ло гэ́та то́лькі пача́так;

то́лько что то́лькі што; 2. союз то́лькі; (в составе сложных союзов: не только, но и) не толькі, але́ і;

то́лько позовёшь, приду́ то́лькі паклі́чаш, прыйду́;

то́лько стемне́ет, вы́едем то́лькі сцямне́е, вы́едзем;

он согла́сен, то́лько про́сит подожда́ть ён зго́дзен, то́лькі про́сіць пачака́ць; в составе сложных союзов: не то́лько, но и не не то́лькі, але́ і;

как то́лько як то́лькі;

е́сли то́лько калі́ то́лькі;

е́сли бы то́лько калі́ б то́лькі;

лишь то́лько як то́лькі, то́лькі;

едва́ то́лько як то́лькі, то́лькі;

3. част. то́лькі;

где то́лько мы не быва́ли! дзе то́лькі мы не быва́лі!;

то́лько бы, то́лько б (для выражения желания) абы́ то́лькі, то́лькі б, каб то́лькі;

то́лько бы он был жив! абы́ то́лькі (то́лькі б, каб то́лькі) ён быў жывы́!;

да и то́лько ды і то́лькі, ды і го́дзе;

не то́лько что не то́лькі што;

то́лько всего́, всего́ то́лько то́лькі ўсяго́, усяго́ то́лькі, то́лькі таго́;

то́лько что не то́лькі што не;

то́лько-то́лько то́лькі-то́лькі;

то́лько его́ и ви́дели (и был тако́в) то́лькі яго́ і ба́чылі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

увасьмёх, прысл.

У колькасці васьмі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)