рака ў Ленінградскай вобл. Расіі. Даўж. 74 км, пл. басейна 281 тыс.км². Выцякае з Ладажскага воз., упадае ў Фінскі зал. У нізоўях падзяляецца на рукавы (асн.: Вял. і Малая Н., Вял. і Малая Неўка), утварае дэльту, на 42 астравах якой і Прынеўскай нізіне размешчаны С.-Пецярбург. Сярэдні расход вады каля в. Новасаратаўка 2520 м³/с. Паўд.-зах. і зах. вятры наганяюць ваду з Фінскага зал., у выніку чаго падымаецца ўзровень вады, часам у С.-Пецярбургу бываюць навадненні (самыя высокія падняцці вады 410 см у 1824 і 369 см у 1924). Ледастаў з пач. снежня да канца крас. — пач. мая. Н. ўваходзіць у склад Беламорска-Балтыйскага і Волга-Балтыйскага водных шляхоў. На Н. (у вытоку) г. Шлісельбург.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАМЕ́ННАЯ ТУНГУ́СКА, Сярэдняя Тунгуска.Чулакан,
рака, правы прыток р. Енісей, пераважна ў Эвенкійскай аўт. акрузе Расіі. Даўж. 1865 км, пл. басейна 240 тыс.км². Цячэ ў межах Сярэднесібірскага ’пласкагор’я. У вярхоўях (пад назвай Катанга) цячэ ў шырокай і глыбокай даліне, ад вусця р. Тэтэрэ даліна звужаецца, у рэчышчы шматлікія шыверы і парогі. За 250 км ад вусця даліна расшыраецца да 20—23 км, у рэчышчы шмат перакатаў. Гал. прытокі: Тэтэрэ, Чуня (справа), Вельма (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1560 м³/с. Разводдзе ад пач. мая да канца чэрв., у нізоўях да пач. ліпеня. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны мая. Суднаходная ў разводдзе ад с. Ванавара (1146 км), для вял. суднаў — ад с. Байкіт (571 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНГА́,
рака ў Манголіі і Расіі (Бураціі). Утвараецца ад сутокаў рэк Ідэр і Мурэн. Даўж. (ад вытоку р. Мурэн) 1024 км, у т. л. 409 км у межах Расіі, пл.бас. 447 тыс.км², у т. л. 148 км у межах Расіі. Цячэ пераважна па нізкагор’ях і хвалістых раўнінах, упадае ў воз. Байкал, утварае дэльту (пл. 680 км²). Асн. прытокі: Эгійн-Гал, Джыда (злева), Архон, Чыкой, Хілок, Уда (справа). Нізкае веснавое разводдзе, летне-асеннія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады больш за 900 м³/с. На С. прыпадае каля палавіны аб’ёму сумарнага гадавога сцёку рэк, якія ўпадаюць у воз. Байкал. Ледастаў ад ліст. да красавіка. Суднаходная. У бас. С. больш за 5,5 тыс. азёр агульнай пл. 616 км². На С. — г. Улан-Удэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́М,
рака на З Кітая; самая доўгая ў Цэнтр. Азіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Яркенд, Аксу і Хатан, якія цякуць са схілаў Куньлуня, Каракарума, Цянь-Шаня, Паміра. Даўж. ад вытоку р. Яркенд 2030 км, пл.бас. каля 1 млн.км² (разам з бас. азёр Лабнор і Карабуранкёль). Сярэдняе і ніжняе цячэнне ў межах Тарымскай раўніны, дзе рака абгінае пустыню Такла-Макан, утварае лабірынт рэчышчаў і невял. азёр, мае складаную дэльту, агульную з р. Канчэдар’я. Жывіць папераменна азёры Лабнор і Карабуранкёль, што абумоўлівае змену іх памераў і абрысаў. Разводдзе з мая да верасня. Сярэдні расход пры зліцці Аксу (дае 70—80% агульнага сцёку), Хатана і Яркенда 167 м³/с, ніжэй ён памяншаецца. Выкарыстоўваецца для арашэння Аксуйскага, Кашгарскага і Яркендскага аазісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗДЗЯ́НКА, Жыццё,
рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Уса (бас.р. Нёман). У верхнім цячэнні наз. Жэсць. Даўж. 57 км, пл. вадазбору 334 км². Пачынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ праз г. Узда, упадае ў р. Уса за 500 м на У ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. Асн. прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная (шыр. 400—600 м). Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шыр. 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 45% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́,
рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 55 км, пл. вадазбору 549 км². Выцякае з воз. Дзікае, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, упадае ў р. Бярэзіна за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка, Дабрыца (справа). Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй ч. трапецападобная, шыр. да 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. да 200 м, на асобных участках да 1 км. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні, шыр. да 8 м. Берагі сярэдне стромкія і стромкія, выш. ад 0,3 да 1,2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 52% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯ́ЖА,
рака ў Мінскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Гайна (бас.р. Дняпро). Даўж. 45 км, пл. вадазбору 473 км². Пачынаецца з вадасх. Астрашыцкі Гарадок у Мінскім р-не. У вярхоўі цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., у нізоўі — па Верхнебярэзінскай нізіне. Вусце за 3 км на ПнУ ад в. Юр’ева Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Дуброўка, Дзяражанка (злева) і Домелька (справа). Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні трапецападобная (шыр. 0,5—2 км), у ніжнім невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні высокая, лугавая (шыр. 0,2—1 км), у ніжнім амаль поўнасцю асушаная (шыр. ад 1,5 да 5 км). Рэчышча на працягу 6,1 км каналізаванае. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. На У. вадасх. Дубраўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ,
рака ў Кыргызстане і Казахстане. Даўж. 1186 км, пл.бас. 71,6 тыс.км², у т. л. 24,1 тыс.км² — вобласць унутр. сцёку ў нізоўі Ч. Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хр. Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Ч. адбываўся сцёк воз. Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найб. прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Уланбель) — 20,4 м³/с. На Ч. Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і інш. ірыгацыйныя збудаванні; гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).