1) адзі́нка f. (і пра асо́бу); шту́ка f. (пра рэч)
2) адзі́нка вымярэ́ньня
A meter is a unit of length — Мэ́тар — адзі́нка даўжыні
3) Math. адзі́нка — найме́ншы цэ́лы лік
4) вайско́вая ча́стка; полк палка́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРЫ́БАЎ Сяргей Яфімавіч (17.7.1895, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 29.7.1938, савецкі ваен. дзеяч, камкор (1935). З 1914 у арміі. З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір палка, брыгады на Зах. фронце. Удзельнічаў у баях супраць войск С.Н.Булак-Балаховіча, у вызваленні Беларусі ад польск. войск. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. З 1922 пам. камандзіра 2-й Бел. дывізіі, з 1924 пам.нач.Гал. ўпраўлення РСЧА. З 1928 камандзір 5-га стралк. корпуса, які размяшчаўся ў БССР. З 1935 нам. камандуючага, з 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай ваен. акругі. Чл.Ваен. савета пры НКА СССР. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1930—32, чл.ЦК КП(6)Б у 1932—36. Чл.ЦВКБССР у 1929—35 і ЦВКСССР. 28.1.1938 арыштаваны, 27.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫШНЯ́НСКІЯ БАІ́ 1943,
абарона партызанамі в. Пышна Лепельскага р-на Віцебскай вобл. 19 мая — 9 чэрв. ў час карнай аперацыі «Котбус» у Вял.Айч. вайну. У канцы 1942 Чашніцкая партыз. брыгада «Дубава», разграміўшы ням. гарнізон у вёсцы, стварыла там кантралюючы пункт за чыг. Лепель—Пышна—Докшыцы—Параф’янава, што злучала ням. 3-ю танк. армію з яе тылам. Гітлераўцы беспаспяхова спрабавалі захапіць Пышна ў снеж. 1942, студз. 1943. 19.5.1943 партызаны адбілі атаку палка карнікаў, пасля чаго вораг пачаў бамбіць Пышна і яе наваколле; 23 мая пасля няўдалай атакі карнікі падцягнулі новыя сілы. Партызаны стварылі вакол вёскі 2 кальцы абароны. 8 чэрв. вораг пры падтрымцы танкаў распачаў новае наступленне. Каб пазбегнуць вял. страт, партызаны пакінулі вёску. Замкнуўшы кальцо акружэння, ням. паліцэйскія войскі СС 9—21 чэрв. беспаспяхова прачэсвалі лес. Подзвіг абаронцаў вёскі стаў тэмай карціны партыз. мастака М.Абрыньбы «Бой за Пышна» (1943).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў (Сяргей Леанідавіч) (н. 1.7.1911, г. Еўпаторыя, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна),
савецкі дзярж. і ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1978), Герой Сав. Саюза (1980). Скончыў Горкаўскае бранятанк. вучылішча (1934), Ваен. акадэміі бранятанк. і механізаваных войск (1947) і Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1932. З 1934 у танк. войсках на Д. Усходзе, удзельнік баёў на воз. Хасан (1938). У Вял.Айч. вайну нач. штаба ўпраўлення камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі Карэльскага фронту (1943), каманд. бранятанк. і механізаванымі войскамі 32-й арміі (1944). З 1947 камандзір танк.палка, нач. штаба танк. дывізіі, з 1952 камандзір механізаванай дывізіі, потым нач. штаба і камандзір аб’яднання. У 1960—64 нач. штаба — 1-ы намеснік каманд. войскамі Маскоўскай ваен. акругі. З 1964 1-ы нам.каманд., з 1965 каманд. войскамі Ленінградскай ваен. акругі. З 1967 1-ы нам. міністра, у 1984—87 міністр абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Балда́ ’дурны’ (Касп.). Рус.балда́, укр.балда́ ’тс’. Звычайна лічаць метафарычным ужываннем слова балда́ ’сякера, дубіна, палка’ (а гэта з цюрк. моў, гл. Фасмер, 1, 114). Не выключаецца, аднак, што балда́ ва ўсіх значэннях з’яўляецца спрадвечна славянскім (усх.-слав.) словам (аргументацыю гл. Шанскі, 1, Б, 22–23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кол ’палка, шост з завостраным канцом’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Сержп., Сцяшк., Яруш., Бір., Нар. сл., Бяльк., Нар. лекс., Сержп. Пр.), ’гульня’ (Нар. словатв.). Укр.кіл, рус.кол, ст.-слав.колъ, балг.кол, славен.kòl, польск.kół, чэш.kůl, в.-луж.kół ’тс’. Да калоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папле́ціна ’прут, якім прымацоўваецца салома да лат пры крыцці страхі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Бір. Дзярж., Шн. 2, Янк. 3.), попле́ціна ’тс’ (Шушк.), ’кусок палкі’ (Бір. Дзярж.), ’доўгая палка’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая кладзецца на кроквы’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑іна ад паплесці, папляту (гл. плесці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
два, двух, двум, двума, (аб) двух, м. і н., дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма, (аб) дзвюх, ж., ліч.кольк.
1. Лік 2. Два разы па два — чатыры. Напісаць лічбу два.// Колькасць 2. Два алоўкі. Дзве дарогі. □ За аднаго бітага двух нябітых даюць.Прыказка.З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць.Прыказка.
2. Тое, што і двойка (у 2 знач.).
•••
Двух слоў не звяжагл. звязаць.
Забіць двух зайцоўгл. забіць 1.
За два (тры і пад.) крокігл. крок.
На два словыгл. слова.
На два франтыгл. фронт.
Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоўгл. магчы.
Не раз і не двагл. раз.
Ні два ні паўтара — пра што‑н. няпэўнае, неакрэсленае; ні тое, ні сёе.
Пагнацца за двума зайцамігл. пагнацца.
Палка з двума канцамігл.палка.
Паміж двух агнёўгл. агонь.
Раз-два і гатовагл. раз.
Служыць двум багамгл. служыць.
У два канцыгл. канец.
У двух словахгл. слова.
Як двойчы два (чатыры)гл. двойчы.
Як дзве каплі вадыгл. капля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.//Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Булы́шка лугавое ўзвышша’ (Касп.). Параўн. рус.дыял.булы́га ’дзікі камень, валун; палка, дубіна; пустэча’. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67. Аснова бул‑ лічыцца роднаснай з рус. і інш. булава́, ням.Beule ’шышка’. Гл. Ільінскі, РФВ, 61, 240; Праабражэнскі, 1, 52–53; Фасмер, 1, 239. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 223.