◎ Пабае́шка ’біта для гульні ў гарадкі’ (Сцяшк. Сл.), ’шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы’ (Шатал.), пабавешка, пабаешка ’доўбня, юрок; някемлівы чалавек’ (Сл. ПЗБ), пабавешка ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Інстр. II), паббиня ’тс’ (Шатал., Сл. ПЗБ). Ад пабіць < біць (гл.) з рэгулярнымі суфіксамі -ешка, -ня і аблаўтам у корані (параўн. бой). Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Словаўтв., 40, 153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)