Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв. жу̏чити, жу́чити ’рабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус. дыял. жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск. zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знявага ’абраза’. Укр. знева́га ’тс’. Рус. дыял. изнева́га ніжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск. zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш. znevážiti, славац. znevažiť ’пазбавіць важнасці’, рус. смал. знева́жить ’зняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́цьпава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск. znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́ннік1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.

Рабі́ннік2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карго́злік ’слабы, невялікага росту чалавек’ (Мат. Маг.), з *карнагуз‑лік. Першая частка гэтага складанага слова да прасл. къгпъ (укр. корнай, рус. корный ’кароткі’), другая — гуз, гузна (гл.). Параўн. рус. кургузый < kъrnъ‑guzъ. Няясная трэцяя частка. Магчыма, да суфіксаў ‑el‑ikъ. Параўн. курдупель (гл.) < kъrnъ‑dup‑elь (Лабко, Бел.-польск. ізал., 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́балака ’воблака’ (Федар., З нар. сл.), вобалак (Рам., 8, 368). Рус. о́болоко, укр. о́болоки, ст.-рус. оболокъ, ст.-слав. облакъ ’воблака’, польск. obłok, н.-луж. hobłoka ’лёгкае воблака, воблакі’, чэш., славац. oblak, серб.-харв. о̏бла̑к, славен. oblȃk, балг., макед. о́блак. З *ob‑volkъ ад валаку, валачы (гл.) (Фасмер, 3, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́прамець ’стрымгалоў, вельмі хутка’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб., Бяльк.), во́прамяць ’тс’ (Бір. Дзярж.), во́прамеццю ’тс’ (Шат., З нар. сл., калін.). Запазычанне з рус. о́прометь ’імклівы бег’, о́прометью ’стрымгалоў, з усіх ног’, калі меркаваць па адсутнасці ў бел. гэтага кораня і па захаванню рус. марфалагічнай формы (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́смерць прысл. ’да смерці’ («Полымя», 1970, № 2, 118). Няясна, магчыма, прыназоўнікавае ўтварэнне — у + смерць, як на + смерць з нехарактэрнай для бел. мовы перацяжкай націску; параўн. рус. на́смерть. Апошняе дазваляе меркаваць аб магчымым запазычанні слова з рус. мовы, відаць, вусным шляхам, дзе яно магло паходзіць са спалучэння в + смерть (дакладней — во́ смерть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выгро́зы ’прачуханка’, рус. ’пристрастка’ (Байк. і Некр.), выгро́за ’староннасць, прадузятасць’ (Бяльк.). Да выгража́ць ’пагражаць, палохаць’; параўн. польск. wygrażać ’тс’, што ўтворана ад гразіць ’пагражаць’ (гл.); не зусім яснае семантычнае развіццё, калі прыняць, што ў Бялькевіча правільна вызначана значэнне слова; параўн. таксама чэш. vyhrůzka ’пагроза’, рус. ’острастка’ і vyhrožovati ’пагражаць, палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́няць (БРС, Шат.; КЭС, лаг.), вы́ніць (Нас., Бяльк.). Рус. дыял. вы́няць, укр. ви́няти, польск. wyjąć, чэш. vyndati, славац. vyňať. Утворана з дапамогай прыстаўкі вы‑ ад агульнаслав. jęti (гл. узяць); н — устаўное (Шанскі, 1, В, 228). Форма вынуць (Бяльк.), цікавая поўным знікненнем кораня (Трубачоў, Дополн., 1, 369), запазычаная з рус. вы́нуть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)