во́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгодны для ворыва, пасеву сельскагаспадарчых культур; на якім сеюць або пасеяны такія культуры. Дзе-нідзе паміж лясоў і зараснікаў былі раскінуты лапінкі ворнай зямлі. «Беларусь». // Які мае адносіны да ворыва. Ворны слой.
2. Прызначаны для ворыва. Верныя прылады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчэ́пнае, ‑ага, н.
Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае. Лынькоў. [Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыва, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаро́ць, апару, апораш, апора; зак.
Разм. Знайсці ў выніку пільных пошукаў. [Цімох Сымонавіч:] — А тым часам я не пабаяўся з дачкой і з сынам — вы іх хутка пабачыце, яны баравікоў апаролі добрых — набраць арэхаў і пасадзіць іх у старыцы, дзе іх ніколі не было. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.
Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла; зак., каго-што.
1. Адсякаючы, аддзяліць. Абсячы сучча на дрэве.
2. перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Аднакр. да кляваць.
2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.
•••
Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.
Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ршак, ‑а і карша́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ястраб. Высока-высока ў небе, распластаўшы крылы, кружыў коршак. Даніленка. Толькі адзін Андрэй адважваўся ўзлезці на самую верхавіну дуба і, пакуль старыя каршакі гойсалі дзе-небудзь, шукаючы здабычы, пабраць каршачанят у кішэню. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам. Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. Чарнышэвіч.
2. перан. Аб’ём, шырыня ведаў, інтарэсаў і пад. [Лабановіча] цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.
Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)