пералёт м.

1. (птушак) Zug m -(e)s, Züge, Vógelzug m;

2. ав. (самалёта) Überflug m -(e)s, -flüge; Flug m;

беспаса́дачны пералёт Nónstopflug m;

далёкі пералёт Überlandflug m;

3. вайск. (пры стральбе) Wéitschuss m -es, -schüsse, Lángschuss m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэ́верс

(англ. reverse, ад лац. reversus = адваротны)

1) прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок;

2) адваротны бок манеты, медаля (параўн. аверс);

3) пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што-н.;

4) удар над галавой злева пры гульні ў тэніс.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

hundred​1 [ˈhʌndrəd] n.

1. cто, со́тня

2. а hundred/hundreds of infml вялі́кая ко́лькасць;

for hundreds of years шмат гадо́ў

3. the hundreds math. со́тні, разра́д со́тняў (ад 100 да 999)

4. нуль-нуль, ро́ўна (пры абазначэнні гадзіны або года);

at ten hundred hours у дзе́сяць нуль-нуль, ро́ўна ў дзе́сяць;

in the year twenty hundred у двухты́сячным го́дзе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fool​1 [fu:l] n.

1. ду́рань;

He is no/nobody’s fool. Ён зусім не дурань.

2. hist. бла́зан (пры двары);

make a fool of smb. абду́рваць каго́-н.

♦

make a fool of oneself ста́віць сябе́ ў дурно́е стано́вішча;

play the fool дурэ́ць, стро́іць ду́рня;

A fool and his money are soon parted. Дурань і яго грошы хутка развітваюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

circumstance [ˈsɜ:kəmstəns] n.

1. pl. circumstances абста́віны, умо́вы, вару́нкі

2. вы́падак, факт, акалі́чнасць;

an unforeseen circumstance непрадба́чаная акалі́чнасць

3. pl. circumstances матэрыя́льнае або́ фіна́нсавае стано́вішча;

in comfortable/easy circum stances у до́брым матэрыя́льным стано́вішчы;

in reduced circumstances у ця́жкім матэрыя́льным стано́вішчы

♦

in/under the circumstances пры да́дзеных абста́вінах, у гэ́тых умо́вах;

in/under no circumstances ні ў я́кім ра́зе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЎТО́ЛІЗ (ад аўта... + ...ліз),

распад бялкоў у тканках арганізма пад уздзеяннем уласных ферментаў. Пры жыцці арганізма ў адсутнасць паталогіі распад бялкоў цалкам кампенсуецца сінтэзам. Пасля смерці арганізма аўтоліз рэзка ўзмацняецца. Аўтоліз адбываецца і пры выспяванні мяса, цеста, ферментацыі чаю, тытуню, сіласаванні кармоў і інш.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫНІ́ЧНАСЦЬ фатаграфічная,

здольнасць светлавога выпрамянення аказваць фатагр. ўздзеянне на святлоадчувальны матэрыял. Пры нязменным у часе выпрамяненні мерай адноснай актынічнасці з’яўляюцца адносіны асветленасцяў, утвораных у плоскасці фатагр. матэрыялу дадзенай крыніцай і крыніцай параўнання, якія пры аднолькавых экспазіцыях і хім.-фатагр. апрацоўцы даюць аднолькавы фатагр. эфект.

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕЛІЯФІ́ТЫ [ад гелія... + ...фіт(ы)],

расліны, якія прыстасаваліся да жыцця пры вял. колькасці сонечнага святла (святлолюбівыя расліны). У цяні выяўляюць прыкметы прыгнечанасці. У геліяфітаў высокая інтэнсіўнасць фотасінтэзу: гэты працэс пачынае пераважаць над працэсам дыхання пры высокім асвятленні (хвоя звычайная, бяроза бародаўчатая, дуб звычайны, лістоўніца, пшаніца, падбел і інш.).

т. 5, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́НКА,

1) слупок (калонка) адвольнай колькасці тэкставых радкоў, зроблены паліграф. спосабам. Вярстаюцца ў старонкі пэўнага фармату (гл. Вёрстка).

2) Пробны адбітак друкарскага набору для чытання карэктуры.

3) Метал. пласцінка з трыма бартамі для захоўвання, пераноскі і ўстаноўкі набору пры яго апрацоўцы (напр., пры выпраўленні памылак).

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКАПІТА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. caput (capitis) галава] у біялогіі, абезгалоўліванне жывёл у доследах пры фізіял. і біяхім. даследаваннях; выдаленне месца росту сцябла ў раслін. У акушэрстве — плодаразбуральная аперацыя пры запушчаным папярочным становішчы плода, якая мае на мэце аддзяленне галоўкі плода ад тулава ў вобласці шыі.

т. 6, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)