Ляндэрак ’бітон, вялікая каструля’ (Сцяшк.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; гродз., Нар. сл.), ’невялікая каструля’ (шчуч., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных л — р з польск. rondelek ’каструлька’ (Сцяцко, Словаўтв., 74; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 2, 717).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лятво ’ляток у вуллі для вылету пчол’ (Сцяшк., Нар. Гом.; паст., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.), харв. ц.-далмацінск. letva ’палавінка лёгкіх дзвярэй’. Да лятаць, лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кішо́к ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Кіс.). Іншая сінанімічная назва лазаніцы звычайнай дрывотнік гаворыць на карысць сувязі кішок з кішка. Словаўтваральную мадэль для назваў лекавых раслін на -ok тыпу любісток (Сцяцко, Лфікс. паз., 168).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́тачына ’лапік, акно чыстай вады ў зарослым возеры’ (Бяльк.). Да латах (гл.). Утворана ад латка і суф. ‑ina з лакальна-прасторавым значэннем (Сцяцко, Афікс. наз., 156).
Латачы́на ’лагчына’ (Сцяшк.). Да латакі (Фасмер, 2, 523).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́йда ’пляткарка’ (Жд. 2). Укр. по́йда ’жанчына, якая ўвесь час бегае з дому’. Бязафікснае ўтварэнне ад асновы буд. ч. пайду, пайсці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35). У словаўтваральных адносінах параўн. яшчэ знайда, пройда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памя́ля, помелья ’дробная кастрыца’ (Сл. ПЗБ). Ад памяць < мяць (гл.) з суф. -ля, у другім выпадку ўскладненага суф. зборнасці ‑ja (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 53, 204). ‑Е‑ у слове помелья, відаць, пад уплывам мелкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слімба́ты ‘слінявы’ (слуц., Жыв. сл.). Да папярэдняга слова, праз экспрэсіўны назоўнік *слімба (аб суф. ‑б(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 33), параўн. слімакава́ты ‘пакрыты слінай, мокры ад сліны’ (ТСБМ), утворанае ад слімак, слімакі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сысо́й ’цяля першага году’ (Сл. рэг. лекс.), памянш. сысо́йчык ’жарабя або цяля ўзростам да году’ (Сцяшк.). Да сыса́ць (гл. ссаць) з рэдкім суф. ‑ой, магчыма, націскным варыянтам да ‑ай, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапчэ́й зневаж. ’пра таго, хто паволі, марудна ходзіць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Утварэнне ад таптаць 1 (гл.) з суф. ‑эй, што абазначае асобу па схільнасці да пэўнага дзеяння з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., Зб).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)