Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́д ’верхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плашчу́га́1, плашчуха́, пласкуга́ ’брыца, Echinochloa crus gaili L.’ (гродз., кобр., мін., ЛА, 1: лях., баран., Сл. ПЗБ; стаўб., Жыв. сл.); пласку́га ’пустазелле’ (Скарбы), ’асака, Carex L.’. Да плоскі (гл.) і суф. ‑уга, ‑уха з непахвальным значэннем. Названа паводле плоскага сцябла.

Плашчу́га2, пласкуга, клас кука, пластуна ’мужчынскія каноплі’ (баран., навагр., гродз., ДАБМ, камент., 870). Гл. плоскага ’тс’, утварыліся пры ўсячэнні асновы д&пласк‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павіту́ха1 ’жанчына, якая дапамагае пры родах’ (ТСБМ, Шат., Сл. Брэс.). Рус. повиту́ха, укр. повиту́ха, польск. дыял. powitucha ’тс’. Усходнеславянскае (польск., мабыць, з беларускай). Ад павіць з суф. ‑ucha. Старажытнасць словаўтварэння (параўн. SP, 1, 75) сведчыць калі не аб праславянскім, то аб дастаткова старым паходжанні слова. Параўн. таксама Фасмер, 3, 294.

Павіту́ха2 ’пустазелле сямейства павітухавых’ (ТСБМ), ’фасоля, якая ўецца’ (Жд. 2). Рус. повиту́ха ’павітуха, бярозка’. Да павіць < віць з суф. уха (гл. Мяркулава, Очерки, 107 і наст.).

Павіту́ха3 ’вясёлка’ (Сл. Брэс.). Адзінкавая рэгіянальная назва вясёлкі. Бясспрэчна, утворана ад павіты < павіць з суф. уха (параўн. іншыя назвы вясёлкі: весялуха, мецʼелуха, парадуха і г. д. — гл. Талстой, ОЛА, 974, 29 і наст.), але матывацыю назвы вызначыць цяжка. Магчыма, гэта метафара да павітуха2, таму што вясёлка «лезе, караскаецца па небу»; не выключана, што семантыка гэтай лексемы асноўвалася і на ўяўленні аб нечым звітым, мнагаслойным. Аддаленай семантычнай паралеллю тут магла б служыць лексема пояс з рознымі вызначэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяле́пуха ’недаспелы плод’, гродз. ’хваравіты чалавек’ (Сцяц.), мсцісл. зеляпу́ха ’недаспелы плод’ (Юрч.). Рус. дыял. зеле́пуха, зелёпуха, зелепу́ха, зеле́пу́х, зелепу́га, укр. зелепу́га, зелепу́ш ’тс’. Ад кораня *зелеп‑ з суф. уха (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71). Пра магчымае паходжанне кораня гл. зялепаць. Калі ён звязаны з фарбай — ад колеру плода, аднак нельга выключыць і сувязь з «гукавым» значэннем дзеяслова, калі ўлічыць, што ён азначае ў балт. і слав. гукі малых птушак, дзяцей, пра прадстаўленне аб няспеласці; параўн. зеляпан ’малы шчупак’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмы́хаць ’мыць бялізну’ (расон., Шатал.), жма́хаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. жмы́хать ’тс’, укр. жминка́ти, жма́кати ’тс’, славац. žmýkať ’тс’, славен. žmikati ’сціскваць (у тым ліку вінаград, сыр, бялізну)’, žmúlja ’пральная дошка’. Ад. прасл. *žьm‑ (гл. жаць2) з суфіксамі уха, ‑аха‑ (Слаўскі, SR, 1, 76) ці ‑ука‑ ўтварыліся дзеясловы з абазначэннем дэфарміруючага сцісквання; магчыма, менавіта на гэта ўказваў экспрэсіўны суфікс. Параўн. рус. жмакать ’неахайна сціскваць’, серб.-харв. жми̏кати ’выціскваць’ і інш. У гаворках адбывалася семантычная спецыялізацыя: пераход да ’праць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ю́шка I ж. (крышка в дымоходе) вью́шка

ю́шка II ж.

1. (суп из рыбы) уха́, уши́ца;

2. см. жы́жка I 2;

3. перен., разг., см. ю́ха 2;

спусці́ць ю́шку (ю́ху) — пусти́ть кровь, уда́рить до кро́ви

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ablue, pecte canem, canis est et permanet idem

Памый, прычашы сабаку, усё ж сабака ёсць і сабакам застанецца.

Умой, причеши пса, всё же пёс есть и псом останется.

бел. Прыбяры свінню хоць у золата, яна ўсё адно ў хлеў пойдзе. Жаба і з залатога трона ў балота скача.

рус. Кляча и в золотой узде не конь. Свинья и в золотом ошейнике свинья. Осёл останется ослом, хоть ты осыпь его звездами.

фр. Un mors doré ne rend pas un cheval meilleur (Золотые удила не делают лошадь лучше).

англ. You cannot make a silk purse out of a sow’s ear (Из свиного уха нельзя сделать шёлковый кошелёк).

нем. Goldener Zaum macht das Pferd nicht besser (Золотая уздечка не делает коня лучше).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ву́ха I ср., анат. у́хо;

знадво́рнае в. — нару́жное у́хо;

уну́транае в. — вну́треннее у́хо;

запале́нне в.мед. воспале́ние у́ха;

адны́м ву́хам чуць — одни́м у́хом слы́шать;

слу́хаць кра́ем в. — слу́шать кра́ем у́ха;

в. (ву́шы) рэ́жау́хо (у́ши) ре́жет;

галава́ і два ву́хі — садо́вая голова́;

(гавары́ць) на в. — (говори́ть) на́ ухо;

даць (зае́хаць) па ву́ху — дать (съе́здить) в у́хо;

з в. на в. — из у́ха в у́хо;

біць з-за в. — бить из-за плеча́;

і ву́хам не ве́сці — и у́хом не вести́;

лаві́ць ву́хам — лови́ть у́хом;

мядзве́дзь на в. наступі́ў — медве́дь на́ ухо наступи́л;

ні в. ні ры́ла — ни у́ха ни ры́ла, ни бельме́са;

трыма́ць в. во́стра — держа́ть у́хо востро́;

тугі́ на в. — туго́й на́ ухо;

хоць ты ў в. кладзі́ — как шёлковый;

ці́ха як у ву́ху — полне́йшая тишина́;

у адно́ в. ўвайшло́, а ў друго́е вы́йшлапогов. в одно́ у́хо вошло́, а в друго́е вы́шло

ву́ха II ср.

1. тех. проу́шина ж.;

2. ру́чка ж. (кувшина и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Завіру́ха ’мяцеліца’. Рус. дыял. завиру́ха, завирю́ха, заверю́ха, завертю́ха, укр. завірюха ’тс’, польск. zawierucha ’моцны вецер’. Улічваючы паўсюднае пашырэнне ў рус. гаворках, гэта ці польск. і ўсх.-слав. агульнае слова, ці слова, што распаўсюдзілася ў польск. з усх.-слав. «крэсаў». Утворана з суф. у́ха, відаць, ад дзеяслоўнай асновы (Сцяцко, Афікс. наз., 72), але не зусім ясна якой. Рус. варонеж. завертюха, відаць, ад завертеть, але патрэбы ў выпадзенні ‑т‑ (> ‑ц‑) у іншых выпадках няма; адпаведнага ж значэння ў дзеяслова завирать у рус. дыялектах і самога дзеяслова ў бел. не зафіксавана (апрача, магчыма, завира́ть арханг. ’згортваць, закручваць’, варонеж. ’аплятаць лапці вяроўкай’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўту́ха1 ’жоўтая афарбоўка скуры, вочных склераў і г. д.; хвароба, што яе выклікае’. З рус. желтуха ’тс’ або паралельна з ім. Параўн. укр. жовтяниця. Сцяцко (Афікс. наз., 124) адзначае непрадуктыўнасць тыпу назваў хвароб, прычым краснуха, відаць, утворана там, дзе красн.‑ азначала ’чырвоны’, таму трэба лічыцца з рус. уздзеяннем. Параўн. іншую назву гэтай хваробы жаўтачка (< польск.). Шанскі (1, Ж, 282) лічыць желту́ха ўласна рус. утварэннем, а бел. < рус.

Жаўту́ха2 ’грыб зялёнка, Tricholoma flavovirens’ (Мат. Гом.), жовтушка ’нейкі ядомы грыб’ (камян., Жыв. сл., 188). Ад прыметніка жоўты (гл.) з суфіксамі уха ці ‑ушка паводле пашыранай мадэлі назваў раслін, у тым ліку грыбоў (Сцяц., Афікс. наз., 124, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)