ЦІМАШЭ́НКА Павел Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Побалава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-медык у галіне хвароб вуха, горла, носа. Д-р мед. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1963). З 1970 у Бел. НДІ экспертызы працаздольнасці і арг-цыі працы інвалідаў. З 1975 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1989 у Бел. мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова гал. отарыналарынголаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па праблемах захворванняў вуха, горла, носа (дыягностыка, кансерватыўнае і хірург. лячэнне, экспертыза, прафілактыка, рэабілітацыя).

Тв.:

Диагностика болезней уха, горла, носа // Клиническая диагностика: Справ. пособие для семейного врача. Мн., 1999;

Болезни уха. горла и носа. Мн., 2002 (разам з В.​Я.​Гапановічам).

т. 17, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАНО́ВІЧ Канстанцін Юльянавіч (8.12.1872, в. Грабаўка Гомельскага р-на — 15.3.1954),

бел. вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, урач-отарыналарынголаг, арганізатар першай у СССР Гомельскай сан.-эпідэміял. станцыі (1922). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справе, оталарынгалагічных хваробах.

Тв.:

Предупреждай болезни носа, горла и уха. Гомель, 1930.

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫТО́ВІЧ Мітрафан Феафанавіч (1869, Магілёўская губ. — 1936),

бел. і расійскі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р медыцыны (1907). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1895). У 1895—1904 ваен. ўрач у г. Магілёў. З 1908 у Пецярб. ваенна-мед. акадэміі. У 1914—30 у Саратаўскім ун-це (праф.). У 1930—36 дырэктар НДІ фізіялогіі верхніх дыхальных шляхоў і вуха ў Саратаве. Навук. працы па пытаннях прафілактыкі хвароб вуха, горла і носа. Апісаў поўны фістульны сімптом (проба Ц., 1912).

Тв.:

Болезни уха, носа и горла. Саратов, 1922;

Патогенез и терапия хронических заболеваний верхних дыхательных путей // Вестн. оториноларингологии. 1936. № 1.

М.А.Цытовіч.

т. 17, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРАСЛА́ЎСКІ Яўсей Ільіч (31.3.1898, г. Сквіра Кіеўскай вобл., Украіна — 11.10.1968),

расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (1940), праф. (1942). Скончыў мед. ф-т 2-га Маскоўскага ун-та (1924). У 1929—37 у Мінскім ваен. шпіталі, адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1938—41 заг. кафедры). З 1941 у Омскім мед. ін-це. Навук. працы па отанеўралогіі, хваробах вуха, горла і носа ў дзяцей, склероме.

Тв.:

Возрастная морфология височной кости и заболевание среднего уха в раннем детстве. Омск, 1946;

Методы исследования носа, глотки и гортани // Руководство по оториноларингологии. М., 1960. Т. 1.

т. 18, кн. 1, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)