Ро́спуст ’вясновае бездарожжа’, ро́спусць у выразе на роспусці/ на роспусцях ’ранняю вясной, у час раставання снегу’ (ТС), параўн. яшчэ рус. на дворе распустило, ст.-рус. распуститисярастаць’ (XVI ст.). Да распусці́ць ’растапіць, зрабіць вадкім’. Праславянскі рэгіяналізм, які першапачаткова меў форму *orz‑pustъ/*orz‑pustь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozpłynąć się

зак.

1. расплыцца;

rozpłynąć się we mgle — расплыцца ў тумане;

2. растаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.

4. Тое, што і абплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

roztajać

roztaja|ć

зак. растаяць, растаць;

śnieg ~ł — снег растаў;

serce w nim ~ło — сэрца яго растаяла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Ро́старапень, ро́сторопень ’разводдзе’, растаро́п, растаропіца ’тс’ (петрык., акц., люб., нараўл., хойн., лоеў., браг., калінк., ЛА, 2; Мат. Гом.), рус. арханг. росторо́пь ’дарога, непраездная ў час разводдзя’. Усходнебеларуска-руская ізалекса з экспрэсным інфіксам ‑ро‑ ад растапі́цьрастаць’. Параўн. рус. цвяр., пск. ро́стопелица, ростопо́лье ’вясенняя паводка’, ро́стопель ’адліга’, калуж. ро́стополь ’тс’, якія Фасмер (3, 506) выводзіць з прасл. *orz‑toplь > топи́ть, тёплый. Гл. растопа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schmlzen*

1. vt (рас)пла́віць, (рас)тапі́ць, распусці́ць

2. vi (s)

1) раста́ць, растапі́цца, распла́віцца, распусці́цца

2) перан. растава́ць, зніка́ць, змяша́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́цьрастаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прота́ять сов.

1. (растаять) прата́ць, раста́ць;

снег прота́ял до земли́ снег прата́ў (раста́ў) да зямлі́;

2. (какое-то время) парастава́ць;

снег прота́ял неде́ли две и сошёл снег парастава́ў ты́дні два і сышо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся; заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць (разм.); кануць (уст.); счэзнуць (абл.); прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся, патануць, згаснуць, пагаснуць, заглухнуць (перан.) □ як у вадзе растаць, як праз зямлю праваліцца, як у ваду кануць, кануць у небыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Та́яць (та́иць) ’раставаць’ (Нас.), та́яць ’тс’ (Ласт., Бяльк.; ашм., Стан.), та́е, та́я, та́іць, та́не, та́ня ’растае’ (ЛА, 2), ст.-бел. таяти ’тс’ (КГС); сюды ж таць ’тс’ (гл.). Укр. та́яти ’раставаць’, рус. та́ять ’тс’, польск. tajać ’тс’, н.-луж. tajaś ’тс’, в.-луж. tać ’тс’, чэш. tát ’тс’, славен. tájati se ’тс’, серб.-харв. та̏јати ’прасочвацца, працякаць’, макед. дыял. таи ’тс’, ’раставаць’, балг. та́я ’тс’, дыял. та́е ’прапускае (пра порысты, няшчыльны посуд)’. З прасл. *tajati (*ta‑ja‑ti ад асновы цяп. ч. *tajǫ, *taješь) ’раставаць’, роднаснага да ст.-інд. tṓyam ’вада’, грэч. τήκω ’растопліваць; расчыняць’, дар. τάκω ’тс’, лац. tābeo, ‑ere ’раставаць, расцякацца; распадацца, разлагацца’, асец. t‘ayun ’раставаць’, арм. t‘anam ’змочваю, увільгатняю’, ст.-в.-ням. douwen, ням. tauen ’тс’, ст.-англ. þāwian, англ. thaw ’тс’, ст.-ірл. tām ’чума’, вал. tawdd ’растоплены’; усё да індаеўрапейскай асновы *tā‑ ’раставаць, расплаўляцца’ (Фасмер, 4, 30; Чарных, 2, 230; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 515; Борысь, 625; Шустар-Шэўц, 1494; Бязлай, 4, 147; Трубачоў, Труды, 1, 313–314). Варыянты асновы ў раставаць, растаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)