Пыл ’найдрабнейшыя часцінкі ў паветры і на паверхні’ (ТСБМ, Нас., Ян., Шат., Кос., Растарг., Бяльк., Гарэц., Мал.), пул ’тс’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ), пыл ’лёгкія адходы пры веянні’ (Нас.), пыл, пэлпушок, што адлятае пры тканні’ (Уладз.), ’жар, раздражненне’: в пылу сказавъ (Нас.), укр. пил, рус. пыл, пыль ’жар, полымя; пыл, пылок; снег, пена’, польск. pył ’пылок’ (з усх.-слав., Банькоўскі, 2, 969), чэш. pyl ’пылок з кветак’, славац. pyl. Дакладных адпаведнікаў няма; узводзяць да і.-е. pū‑ ’дуць’, параўн. літ. pū̃sti, лат. pùst ’дуць’ (гл. пухаць, пыхаць), грэч. πῦρ ’агонь’ і пад. (Фасмер, 3, 418); Банькоўскі (2, 969) мяркуе пра першаснае значэнне ’дробнае парахно’ і структуру *pū‑l‑, параўн. літ. pū́ti ’ператварацца ў пыл, гніць’, pū́liai ’гной (у скуле)’, лац. pūs, puris ’тс’, і ў такім выпадку — значэнне ’жар, агонь; запальчывасць’ ад пылаць ’гарэць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fuzz

[fʌz]

1.

n.

1) пушы́нка f.; варсі́нкі, валаскі́ pl.; пух -у m., пушо́ку́ m.

Peaches covered with fuzz — Пэ́рсікі пакры́тыя пушко́м

2) Sl. паліцыя́нт -а, мент мянта́, дэтэкты́ў -ва m.

2.

v.t.

рабі́ць пушы́стым; пакрыва́ць пушко́м або́ пушы́нкамі

3.

v.i.

1) пакрыва́цца пласто́м дро́бных пушы́нак

2) разьлята́цца, як пух

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пэ́лехпушок, поўсць’ (дзярж., Жыв. сл.), тлях ’вантробы (?)’: зьелі ваўкі сабаку й пэляхоў ні асталося (нясвіж., Жд. 2); хутчэй за ўсё, ’скура, поўсць’, параўн. укр. пелех ’касмыль валасоў, шэрсці; стары дзед’, польск. pelechy ’бярлога, непрыбраны ложак’, pelesz ’логава, гняздо’, чэш. pelech, peles ’логава дзікіх звяроў; непрыбраны ложак’, славац. pelech, peles ’тс’, ст.-луж. peles ’бярлога, логава, пячора’, серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’, балг. пѐлеш ’мякіш вуха; звісаючыя ўпрыгожанні на галаве’, пелеше ’вырасты скуры пад барадой у казы’. Прасл. *реleхь, *pelešъ параўноўваюць з лац. peilis ’скура, скура жывёлы, поўсць’, грэч. В. скл. мн. л. πέλλας ’скуры’ і звязваюць з польск. pieluszki, што выводзіцца з *pelena, plena, гл. пёляна (Брукнер, 408; Младэнаў, 417; БЕР, 5, 140); паводле Махэка₂ (442), няяснага паходжання; Скок (2, 639) аб’ядноўвае серб.-харв. пе̏леш ’чуб, касмыль’ з харв. peles ’ручка казана’ (гл. пелюсць) і пад., што сумнеўна, параўн. Борысь, SFPS, 23, 103–109; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе экспрэсіўнас *pelexa/*pele‑ga, звязанае з польск. pielegować ’нянчыць (дзіця)’, г. зн. ’спавіваць у пялюшкі’ (гл. пялегаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

down

I [daʊn]

1.

adv.

1) уні́з, нані́з, надо́л, на зямлю́

to come down — спуска́цца, зыхо́дзіць, зьяжджа́ць уні́з

2) уні́зе, надо́ле

3) да

From general down to common soldier — ад генэра́ла да радаво́га жаўне́ра

down to the present day — аж да сёньняшняга дня

2.

v.t.

1) глыта́ць

2) валі́ць, зьбіва́ць з ног

3) перамага́ць

3.

v.i.

ле́гчы

Down! — (да саба́кі) Ляж!

- be down on

- be down with fever

- down-and-out

- down to the ground

- down with!

- sun is down

- takedown

- $10 down

- the ups and downs of life

- walk down the street

II [daʊn]

n.

1) пух -у m.

2) пушо́к

а) Bot. варсі́нкі (на паве́рхні расьлі́наў ці пладо́ў)

б) пушо́к (на тва́ры маладо́га хлапца́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.

1. Прабрацца праз што‑н. з цяжкасцю, пераадольваючы перашкоды. Люба чула, што гаварылі конныя чырвонаармейцы, і старалася прабіцца да іх праз натоўп. Чорны. Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжаў на падлозе. Гамолка.

2. Выступіць на паверхню. Калі пушок прабіўся над губою І ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, матуля адзінокая мая. Грахоўскі. // перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.). Мне стала горача — праз крыўду прабілася дурная рэўнасць. Савіцкі.

3. Захаваць здольнасць біцца на працягу якога‑н. часу (пра сэрца, артэрыі і пад.). Сэрца прабілася дзесяць мінут.

4. Разм. Біцца некаторы час.

5. Разм. Пражыць да якога‑н. часу, пераадольваючы цяжкасці, пракідацца. Суцяшаюць маму хлопцы: — Мы вясной усё здабудзем! — Як прыгрэе добра сонца, пойдзем зноў тады мы ў людзі. Нам абы зіму прабіцца! Дубоўка. — А як ты адна, калі бацька жыў, была? Ты ж упраўлялася з усім? Так і без мяне праб’ешся. Мележ.

•••

Не прабіцца — аб вялікай цеснаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для чысткі, змятання і пад. у выглядзе драўлянай ці пластмасавай калодачкі з густа пасаджаныя на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам. Коней і кароў шаравалі скрабніцамі і шчоткамі. Бядуля. Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконнай. Хомчанка. — Ты зноў маёй шчоткай зубы чысціла? — нахмурыўся Пятрусь. Даніленка. [Казік:] — Узяў я шчотку ды мяту паціху. Чарнышэвіч. // перан. Пра што — н., што нагадвае шчотку. Дружна выбівалася з чорнай раллі густая шчотка яшчэ ружовай ярыны. Васілевіч. [Натура:] (правёўшы рукой па густой шчотцы барады). Якая там барада. Першы пушок паказаўся. Крапіва.

2. Частка нагі над капытом каня і пучок валасоў на гэтым месцы.

3. У электратэхніцы — калодка з медзі, графіту і пад., якая датыкаецца да калектара, якара электрамашыны і служыць для перадачы току. — І статар, і ротар, і шчоткі зусім спраўныя. Якімовіч. [Сымонка:] — Шчоткі трэба праверыць. Можа, яны слаба прылягаюць да вала якара? Гамолка.

4. У мінералогіі — сукупнасць крышталяў, якія панарасталі на народу шчыльна адзін да аднаго. Аметыставая шчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пух ’пух, дробныя валаскі’, рус. пух ’пух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puh ’пух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пух ’пух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bloom

[blu:m]

1.

n.

1) кра́ска, кве́тка f.; цьвет -у m., кве́цень f.

in bloom — у цьве́це, у кве́цені

2) цьвіце́ньне, красава́ньне n. (пра збажыну́)

3) ро́сквіт -у m.

in the bloom of youth — у ро́сквіце маладо́сьці

4) румя́нец -ца m.

the bloom of health and happiness — румя́нцы здаро́ўя й шча́сьця

5) пушо́ка́ m. (на фру́ктах, лісто́х)

2.

v.i.

1) цьвісьці́, квітне́ць; красава́ць (пра збажыну́, траву́); расьцьвіта́ць

the flowers that bloom in the spring — кра́скі, што цьвіту́ць уве́сну

when rye bloomed — калі́ жы́та красава́ла

2) квітне́ць, разьвіва́цца, быць у найле́пшых сі́лах і здаро́ўі

3) прамяне́ць здаро́ўем і красо́ю

3.

v.t.

1) ажыўля́ць, спрычыня́цца да ро́сквіту

Only water can make the desert bloom — То́лькі вада́ можа ажыві́ць пусты́ню

2) зарумя́ніцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)