пушо́к гл. пух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пушо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пушо́к
Р. пушку́
Д. пушку́
В. пушо́к
Т. пушко́м
М. пушку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пушо́к уменьш. пушо́к, -шку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пушо́к, -шку́ м.

1. уменьш.-ласк. пушо́к;

2. (в оперении) подпу́шка ж., по́дпушь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пушо́к, ‑шку, м.

Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пух, -у, м.

1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

Гусіны п.

Казіны п.

2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

П. на твары ў дзіцяці.

3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

Тапаліны п.

Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).

Пуховая хустка (з казінага пуху).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ворс, -у, м.

Кароткі густы пушок на паверхні некаторых тканін, а таксама некаторых гатункаў скур.

Сукно з ворсам.

|| прым. во́рсавы, -ая, -ае.

Ворсавыя тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́дпушь ж., охотн. пушо́к, -шку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кушлякі́пушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання’ (Влад.). Першапачаткова ^пашлякі. Да кашлаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́мхіпушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання’ (в.-дзвін., Шатал.). Відаць, да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)