*Кале́шня, коле́шня і кол́эшня: ’гуменца для сена, саломы’ (кам., Нар. сл.), ’мякіннік, прыбудова да хлява, гумна’ (кам., Нар. сл.), ’паветка для калёс, плуга, бараны, саней’ (кам., брэсц., малар., пін., стол., Нар. сл.; Хар.), ’прыбудоўка, дзе знаходзілася майстэрня на колы, калёсы’ (пруж., кобр., драг., усх.-палес., Нар. сл.), ’дрывотня’ (зах.-палес., Нар. сл.; малар., Харузін). Фанетычны варыянт да калесьня ў падобных значэннях. Яшчэ Харузін (263) пісаў: «Слово колешня, по-видимому, стоит в прямой связи с общеславянским словом коло — круг, колесо». Паводле семантыкі — інавацыя, з падобнай фанетыкай адзначаецца і ў іншых, відавочна, укр. або блізкіх ім гаворках. Статус інавацыі не вельмі ясны. Параўн. укр. валын. колешня ’дрывотня’, гуц. ’вазоўня; таксама і для жывёлы пад адным дахам з хатай’, колішня ’двухколавы перадок у плузе’, рус. дан. ’першая пара быкоў, якая знаходзіцца непасрэдна каля пераду плуга’. Адносна суфіксацыі гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ціна ’высакародны метал шаравата-белага колеру’ (ТСБМ). З рус. платина ’тс’, якое праз ням. platina ці непасрэдна з ісп. platina ’кепскае срэбра’, вытворнага ад ісп. plaki срэбра’ (Фасмер, 3, 275), — апошняе адпавядае прасл. *platu: у гой час сярэбраны посуд уваходзіў у манетарную сістэму (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Плаці́на1 ’гідратэхнічнае збудаванне на рэках і вадаёмах для падняцця ўзроўню вады’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ). Да плот (гл.) і суф. ‑ін‑а. Найбольш імаверна, што слова прыйшло з рус. моўнай тэрыторыі. Параўн. рус. паўн. плоти́на́ ’пярэспа’, разан., варонеж. ’гаць’, омск. ’ніжнія бярвёны плыта’, арх. ’фундамент дома з бярвенняў і інш. пабудоў’.

Плаці́на2 ’невялікі кавалак палатна, анучы’ (Шат.), плаці́нка ’абрэзак матэрыі’ (ТС). Да плат, палатно (гл.).

Плаціна́ ’агароджа з жэрдак’ (слуц., ДАБМ, камент., 811), ’доўгая і тонкая жардзіна для плота’ (Варл.), плаці́на ’жэрдка ў плоце’ (астрав., Сл. ПЗБ), плаця́нка ’накрытая паветка, сцены якой з паркану’ (Варл.). Да плот (гл.). Сюды ж пла́ціна ’жэрдка (з плоту)’ (гом., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намёт1 ’вельмі тонкае палатно ў два ніты з каляровымі палоскамі па баках’ (докш., Янк. Мат.), ’абрадавы ручнік (даматаны’) (ветк., Мат. Гом.; чэрв., Сл. ПЗБ), кавалак тонкага кужэльнага палатна, які жанчыны абмотвалі вакол галавы’ (чэрв., пухав., калінк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. наметь (XVI–XVII стст.) ’шацёр’, укр. намет, наміт ’шацёр, палатка’, рус. намёт ’сховішча, навес, шацёр’, польск. namiot ’палатка, шацёр, полаг’. Старабеларускае слова лічыцца запазычаннем з польскай (Жураўскі, SOr, 1961, 1, 40); адносна абрадавага ручніка і накрыцця галавы замужніх жанчын гэта меркаванне цяжка было б прыняць, паколькі ў польск. мове для слова namiot такіх значэнняў не фіксуецца. Фасмер (3, 41) прымае самастойнае развіццё ад на і метать, аспрэчваючы больш раннюю этымалогію, якая выводзіць усходнеславянскае і польскае слова ў значэнні ’шацёр’ з іран., афган, namd ’лямец’. Літ. nuometas ’накрыццё галавы з тонкага палатна’. Буга (Rinkt., 2, 502) лічыць запазычаннем з усходнеславянскіх моў. Пра магчымасць самастойнага ўтварэння слова намёт сведчыць наяўнасць аманімічных форм ад мятаць, напр., намёт ’кошык на рыбу’ (Бяльк.), ’падатак’ (Нас.), рус. намётпаветка’, ’капна’ і інш. Гл. наметка і.

Намёт2 ’гурба, сумёт’ (Юрч. СНС), рус. намёт ’тс’. Да мне- ці (гл.), намятиць, параўн. таксама на́мець ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Строп1 ‘канат, трос’ (ТСБМ). Праз рус. строп ‘тс’ з гал. strop, н.-ням. stropp ‘тс’. Гл. Фасмер, 3, 782.

Строп2 ‘стык бакоў страхі’ (ТСБМ, кіраў., Нар. сл.; Шушк.; барыс., Шн. 2), ‘страха’ (Байк. і Некр., Нас.), ‘столь’ (Нас., Жд. 3, Маш., Зеньк.), ‘верх страхі пад вільчыкам’ (Касп., Барад., ТС, ЛА, 5), ‘накладка на верхняй частцы саламянай страхі’ (Скарбы), ‘прастора паміж верхняй часткай страхі і верхняй часткай крокваў’ (Тарн.), страпа́ ‘кроквы’ (паст., Сл. ПЗБ). Укр. стріп ‘страха; столь’, рус. пск., зах. строп ‘страха, гарышча, столь’, польск., чэш., славац. strop, славен. stròp ‘столь, кроквы, франтон’, балг. строп ‘гарышча, ярус’, ст.-слав. стропъ ‘страха; столь’. Прасл. *stropъ (магчыма, з *sropъ, з ‑t‑ устаўным, параўн. востраў, струга) параўноўваецца з ст.-ісл. hróf ‘страха; паветка’, англ.-сакс. hróf, англ. roof, ірл. cro ‘агароджа, перагародка, хлеў, хаціна’ (< *cropo‑) (гл. Траўтман, 309; Фасмер, 3, 781 з іншай літ-рай), якія да і.-е. *kʼrā‑po; сюды ж з іншым суф. гоц. hrot (< *kʼrā‑do) ‘страха’; гл. Борысь, 581; Сной₁, 616. Менш прымальным лічыцца параўнанне з лат. straps ‘выцягнуты, прамы’, нов.-в.-ням. straff тугі’, літ. stir̃ptí, stirpstù ‘падрастаць’ (гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1081; Младэнаў, 613) або з грэч. ἐρἐφω ‘накрываю’, όροφή ‘страха’ (Махэк₂, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shed

I [ʃed]

n.

1)

а) хлеў, -ява́ m. (для жывёлы)

б) сьві́ран -на m., пу́ня f. (для се́на)

в) паве́ць, паве́тка f. (для дро́ваў)

2) дэпо́, n., indecl.

a train shed — чыгу́начнае дэпо́

3) анга́р -а m.

II [ʃed]

1.

v., shed

1) праліва́ць

He shed his blood for his country — Ён праліва́ў кроў за свой край

2) разьліва́ць

3) скіда́ць, ліня́ць; мяня́ць

The snake sheds its skin — Вуж мяня́е ску́ру

4) аддава́ць, распаўсю́джваць

The sun sheds light — Со́нца выпраме́ньвае сьвятло́

2.

v.i.

скіда́ць ску́ру, мяня́ць ро́гі; ліня́ць (мяня́ць пе́р’е, поўсьць)

The snake has just shed — Вуж то́лькі што скі́нуў ску́ру

- shed blood

- shed one’s own blood

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)