паве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Тое, што і павець.
Калёсы стаяць пад паветкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паве́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паве́тка |
паве́ткі |
| Р. |
паве́ткі |
паве́так |
| Д. |
паве́тцы |
паве́ткам |
| В. |
паве́тку |
паве́ткі |
| Т. |
паве́ткай паве́ткаю |
паве́ткамі |
| М. |
паве́тцы |
паве́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і павець. Пад вялікай паветкай на дварэ стаіць многа вазоў. Бядуля. Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады. Колас. Тут [ля крыніцы] струменьчык чысты ліўся і журчаў, як чмель над кветкай, пад бярозавай паветкай. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павець, паветка, паднавес
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Капы́на ’ледзь-ледзь’ (Клім.), да капаць (гл.) з дэмінутыўным суфіксам ‑іна. Капына́з ’паветка без сцен’ (Нар. сл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыхі́сціць ’захінуць, засланіць’ (ТС). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: пры́хісць ’прытулак; месца, дзе можна прыхінуць галаву’ (Шат.), прыхі́сце ’часовы будан’; ’паветка’ (стол., Нар. сл.). Да хіста́ць (гл.). Параўн. укр. захист ’абарона’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надры́ва ’навес для захавання дроў’: У надрывае дроў нʼи паленца (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння прыназоўніка на (значэнне мэты, прызначэння) і назоўніка дрыва ’дровы’; цікавая мадэль універбацыі, узнікшая на падставе семантычнай кандэнсацыі паветка (навес) на дрыва > на дрыва > надрывау параўн. надзіклі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уту́лак, ‑лку, м.
Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома. Быкаў. Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паве́ць, паве́тка ’пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды; памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы, дрывотнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк.), пове́ць (ТС), паве́тка (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. пове́ть ’страха, навес, хлеў, адрына’, укр. пові́тка ’хлеў, навес’. Паводле Міклашыча (387), ад веяць. Больш пераканаўчай здаецца версія Машынскага (JP, 37, 1957, 297) аб роднаснасці са слав. jata (падрабязна гл. аб гэтым вятка, ятка 2) і рэканструкцыя гэтага слова як po‑(v)ětь (Гл. яшчэ Фасмер, 3, 293 і наст.). Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) крыніцай лексемы лічыць усх.-балт. *pa‑vietas, якое суадносіцца з літ. vietà ’месца’ (усх.-літ. vietà ’хаваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)