кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Акад.АН Кыргызстана (1974). Скончыў Кіргізскіс.-г.ін-т (1953). У 1965—86 старшыня праўлення Саюза кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 гал. рэдактар час. «Иностранная литература». З 1990 на дыпламат. службе. Вострыя этычныя і сац. праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «І вякуе дзень даўжэй за век» (асобн. выд. пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхал. аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы. Амаль усе яго творы экранізаваны. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1968, 1977, 1983. Літ. прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980), міжнар. прэмія імя Дж.Нэру (1985). Правадзейны чл.Еўрап. акадэміі навук, мастацтваў і л-ры (1983), Сусв. акадэміі навук і мастацтваў (1987). На бел. мову творы Айтматава перакладалі І.Сакалоўскі, С.Міхальчук, М.Стральцоў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1982—84;
Бел.пер. — Джаміля. Мн., 1962;
Бывай, Гюльсары! Мн., 1971;
Першы настаўнік. Мн., 1974;
Буранны паўстанак: І вякуе дзень даўжэй за век. Мн., 1987.
Літ.:
Базаров Г. Прикосновение к личности. 3 изд. Фрунзе, 1988;
Гачев Г. Чингиз Айтматов. Фрунзе, 1989;
Акматалиев А. Чингиз Айтматов и взаимосвязи литератур.Бишкек, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЕ́НКА Ганна Пятроўна (н. 10.3.1932, г.п. Арлоўка Кемінскага р-на, Кыргызстан),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1980), праф. (1981). Скончыла Кіргізскіун-т (1953). Настаўнічала. З 1966 працавала ў БДУ, з 1967 выкладае ў Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це. Даследуе англ. лексікалогію і псіхалінгвістыку. Аўтар навук. прац «Пытанні псіхалінгвістычнага вывучэння семантыкі» (1970), «Лексічная сістэмнасць і яе псіхалінгвістычнае вывучэнне» (1974), «Псіхалінгвістыка» (1982), вучэбна-метадычнага дапаможніка па псіхалінгвістычных метадах вывучэння семантыкі (1986) і інш.
Тв.:
Некаторыя псіхалінгвістычныя асаблівасці беларуска-рускага двухмоўя (разам з А.Я.Супруном) // Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. Мн., 1982;
Сопоставительная лексикология английского и русского языков. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХТА́РАЎ Хусейн Мухтаравіч (н. 18.7.1938, с. Шарцюбе Джамбулскай вобл., Казахстан),
кіргізскі спявак (бас). Нар.арт. Кіргізіі (1973). Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964). З 1964 саліст Кірг.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Манас Канурбай, Чынкота («Манас», «Айчурэк» У.Уласава, А.Малдыбаева, У.Ферэ), Барыс Гадуноў і Пімен («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Філіп II, Аманасра і Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта і «Фауст» Ш.Гуно), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова). Першы выканаўца партый Важака («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава, 1965) і Васкова («Досвіткі тут ціхія» К.Малчанава, 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫДЫКБЕ́КАЎ Тугельбай (н. 14.5.1912, Цюпскі р-н Ісык-Кульскай вобл., Кіргізія),
кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кіргізіі (1968). Акад.АН Кіргізіі (1954). Вучыўся ў зоавет. ін-це ў Ашгабаце. Друкуецца з 1930. Тэма працы ў зб-ках паэзіі «Барацьба» (1933), «Героі» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» (1969), «На перавале» (1980). Аўтар раманаў «Людзі нашых дзён» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Сярод гор» (кн. 1—2, 1955—58), «Жанчыны» (кн. 1—2, 1962—66), «Равеснікі» (1977), аўтабіягр.кн. «Шлях» (1982).
кіргізскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ташкенцкую кансерваторыю (1966). З 1966 саліст Кіргізскага т-ра оперы і балета (Бішкек), з 1992 у Марыінскім т-ры (С.-Пецярбург). Валодаў моцным гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Канурбай («Манас» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ), Барыс Гадуноў і Пімен («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта і «Фауст» Ш.Гуно), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў вакалістаў у Тулузе (Францыя, 1971), маладых оперных спевакоў (Сафія, 1973). Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСКУ́ЛАЎ Муратбек (23.11.1909, с. Чаек Нарынскай вобл., Кыргызстан — 1.2.1974),
кіргізскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). З 1936 у трупе Кірг.муз.-драм.т-ра, з 1941 у Кірг.драм. т-ры ў г. Фрунзе. Сярод лепшых роляў: Тэйітбек, Каныбек («Курманбек», «Каныбек» К.Джантошава), Акылбек («Лёс бацькі» Б.Джакіева), Шэрмат («Хто смяецца апошнім» Т.Абдумамунава), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Атэла, кароль Лір (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно: «Салтанат», «Песня табуншчыка», «Тактагул», «Неба нашага дзяцінства» і інш.Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Уладзімір Аляксандравіч (7.1.1903, Масква — 1986),
расійскі і кіргізскі кампазітар; адзін са стваральнікаў кірг.прафес.муз.т-ра. Нар.арт. Кіргізіі (1946). Засл. дз. маст. Расіі (1947). Нар.арт. Расіі (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). З 1926 дырыжор і кампазітар Маскоўскага маст.т-ра другога, з 1936 кіраўнік 1-га муз.т-ра ў г. Фрунзе, у 1943—49 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскай філармоніі. Сярод твораў: оперы «Айчурэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946; абедзве з В.Ферэ і А.Малдыбаевым), балет «Асель» (паст. 1966). Адзін з аўтараў музыкі (1946) і аўтар новай рэдакцыі музыкі (1978) Дзярж. гімна Кірг. ССР. Аўтар мемуараў «Сустрэчы» (1979). Дзярж. прэмія Кіргізіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ,
рака ў Кыргызстане і Казахстане. Даўж. 1186 км, пл.бас. 71,6 тыс.км², у т. л. 24,1 тыс.км² — вобласць унутр. сцёку ў нізоўі Ч. Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хр. Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Ч. адбываўся сцёк воз. Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найб. прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Уланбель) — 20,4 м³/с. На Ч. Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і інш. ірыгацыйныя збудаванні; гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).
кіргізскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў М.Хлудава ў г. Алматы, у Маскоўскім вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1924—30). У 1930—32 выкладаў у Ленінградскай АМ, у 1947—48 у Маскоўскім маст. ін-це. Абапіраючыся на традыцыі рус.выяўл. мастацтва, распрацоўваў жанравы і пейзажны кірг. жывапіс; у 1950—60-я г. звяртаўся да інд. тэматыкі. Творы вылучаюцца строгасцю кампазіцыі, тонкай распрацоўкай колеравых суадносін: цыклы «Кіргізская калгасная сюіта» (1939—48), «У нас у Кіргізіі» (1946—67), «Нашы браты» (1952—67), работы «Дачка савецкай Кіргізіі» (1948), «Дачка чабана» (1956), «Дакрананне да вечнасці» (1973), «Мары» (1975), «Аўтапартрэт са статуяй» (1979). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951. Дзярж. прэмія Кыргызстана імя І.Сатылганава 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІНА́ Лідзія Аляксандраўна (н. 27.2.1915, г. Міхайлаў Разанскай вобл., Расія),
кіргізскі графік. Народная мастачка Кіргізіі (1963). Вучылася ў Маскоўскім маст. ін-це (1933—39). З 1939 у Кіргізіі. У станковай графіцы гал. месца займае вобраз жанчыны. Сярод твораў: серыі «Слова пра кіргізскую жанчыну» (1958, сярэбраны медаль АМСССР, 1959), «Моладзь Кіргізіі» (1966), «Мацярынства» (1967; за абедзве Дзярж. прэмія СССР 1971), «Мой сучаснік» (1977), асобныя аркушы «Ноч» (1954), «На Ісык-Кулі» (1956) і інш., якім уласцівы лірыка-эпічны лад. Аўтар ілюстрацый да кніг («Вершы і паэмы» А.С.Пушкіна, 1971; медаль на Міжнар. выстаўцы мініяцюрнай графікі ў Чэхаславакіі, 1974) і інш., жывапісных твораў («Коні», 1940; «Апошняя бавоўна», 1946; «Восень», 1950). Удзельнічала ў афармленні Кірг.т-ра оперы і балета (1952—54).