Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КІРГІ́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т, Кіргізскі Алатау,
горны хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у Кыргызстане і Казахстане.
Даўж. 375 км. Цягнецца ад г. Джамбул да Баамскай цясніны р. Чу. Выш. да 4875 м (пік Зах. Аламедзін). Пераважае высакагорны рэльеф. Паўн. схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўд., абмяжоўвае з Пд Чуйскую даліну. Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, парфірытаў, гранітаў. Радовішчы поліметал. руд, мінер. крыніцы. На схілах да выш. 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. З выш. 3700 м — ледавікі (агульная пл. 223 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кіргізскі драматычны тэатр 5/588
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кіргізскі тэатр оперы і балета 5/588
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЙТЫ́ЕЎ (Гапар Айтыевіч) (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскіін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАТА́У, Ала-Тоа (цюрк.літар. стракатыя горы),
назва горных хрыбтоў у гарах Сярэдняй Азіі, Паўд. Сібіры, Урала (напр., Джунгарскі Алатау, Заілійскі Алатау, Кіргізскі Алатау, Кузнецкі Алатау) з добра выяўленай вышыннай пояснасцю, на схілах якіх участкі, укрытыя расліннасцю, чаргуюцца са снежнікамі і ледавікамі, камяністымі россыпамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЫЛКАСЫ́МАВА (Майрамкан) (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага р-на, Кыргызстан),
кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночы пед.ін-т (1958). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯЛІ́НАЎ (Касымалы) (15.9.1902, пас. Кок-Майнок, Кыргызстан — 3.9.1979),
кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1925), Ін-т журналістыкі (1933). Друкаваўся з 1923. Адзін з заснавальнікаў кірг.рэаліст. прозы (аповесці «Аджар», 1928; «На берагах Ісык-Куля», 1947; «Даліна Курмана», 1958). Аўтар рамана-трылогіі «Братэрства» (1962—72), зб. «Цяжкая пераправа» (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛІКАЎ (Кубанычбек Іманаліевіч) (16.9.1911, в. Уч-Эмчэк Канцкага р-на Чуйскай вобл., Кыргызстан — 9.12. 1978),
кіргізскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Кіргізіі (1947). Нар. паэт Кіргізіі (1969). Скончыў 1-ы Кіргізскіпед. тэхнікум (1931). Друкаваўся з 1928. Першая кн. «Вершы Кубанычбека» (1933) — водгук на тагачасныя падзеі. У зб-ках вершаў і паэм «Агні ў гарах» (1957), «Думы пра будучае» (1964), «Голас са скалы» (1966), «Ленін і Ісык-Куль» (1974) і інш. паэтызацыя жыцця і працы сучаснікаў, асэнсаванне маральна-этычных праблем. П’есы «На высокай зямлі» (паст. 1956), «Сэрца б’ецца» (паст. 1957), «Дзяўчаты з адной вуліцы» (1960), «Асманкул» (1970) і інш. адыгралі важную ролю ў станаўленні нац. драматургіі і т-ра. Адзін са складальнікаў зводнага варыянта эпасу «Манас». Сааўтар лібрэта опер «Айчурэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946), «Тактагул» (паст. 1958). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі Р.Барадулін, М.Федзюковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЕ́ЕЎ (Таламуш) (н. 11.9.1935),
кіргізскі кінарэжысёр. Нар.арт. Кыргызстана (1975), нар.арт.СССР (1985). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1958). З 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы Акеева аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.