УЛА́САЎ Уладзімір Аляксандравіч (7.1.1903, Масква — 1986),
расійскі і кіргізскі кампазітар; адзін са стваральнікаў кірг. прафес. муз. т-ра. Нар. арт. Кіргізіі (1946). Засл. дз. маст. Расіі (1947). Нар. арт. Расіі (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). З 1926 дырыжор і кампазітар Маскоўскага маст. т-ра другога, з 1936 кіраўнік 1-га муз. т-ра ў г. Фрунзе, у 1943—49 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскай філармоніі. Сярод твораў: оперы «Айчурэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946; абедзве з В.Ферэ і А.Малдыбаевым), балет «Асель» (паст. 1966). Адзін з аўтараў музыкі (1946) і аўтар новай рэдакцыі музыкі (1978) Дзярж. гімна Кірг. ССР. Аўтар мемуараў «Сустрэчы» (1979). Дзярж. прэмія Кіргізіі 1970.
т. 16, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)