БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Волта (выцякае з Возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,54 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. 750 м, найб. глыб. 2 м. Пл. вадазбору 11 км². Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы; журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.).

т. 2, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІВА́Ч,

запаведнік у Расіі, на Пн Карэліі, у бас. р. Суна. Засн. ў 1931 з мэтай аховы аднайм. вадаспаду (выш. падзення 10,7 м; адзін з найб. у Еўропе). Пл. 10,5 тыс. га. Рэльеф тыповы карэльскі: чаргаванне град са шчыльных крышт. парод з рыхлымі адкладамі ці азёрамі ў паніжэннях. Лясы зялёнамохавыя яловыя і хваёвыя з элементамі шыракалістых. У фауне 44 віды млекакормячых, 185 птушак, па 4 паўзуноў і земнаводных, 17 відаў рыб. Звычайныя заяц, куніца, вавёрка, лось, ліс, барсук, качкі, глушэц, рабчык, совы; сустракаюцца мядзведзь, рысь, воўк, расамаха, шэрая курапатка, шулёнак.

т. 8, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Малодушка, моло́душка ’авечка, якая ўпершыню акацілася’ (беласт., Сл. ПЗБ), драг. ’маладая курыца, якая пачынае несціся’ (Сл. ПЗБ), малодушкі ’падрослыя кураняты’ (лельч., ДАБМ, к. 296). Рус. наўг., цвяр., арханг. моло́душка, молоду́шка ’маладая курыца’, малодка ’маладая курыца’, ’маладая кабыла’, ’маладая авечка’, ’карова, якая ацялілася першы раз’, польск. młódka ’самка, якая яшчэ не раджала’, ’кабыла, якая ажарабілася першы раз’, ’маладая курапатка’. Да малодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турухта́н ‘батальён, балотная птушка сямейства сяўцоў Philomachus pugnax’ (ТСБМ; Дарафееў, Птушкі; Цярохін, Охота), укр. ‘птушка Philomachus Merrem’, рус. ‘птушка Tringa pugnax’, дыял. курухта́н ’тс’. Не зусім яснага паходжання, відаць, гукапераймальнага (Праабражэнскі, 2, 21). Асоўскі (Stud, sławist., 153) выводзіць з рус. курохтан, курухтан, што з куро́хта (XVIII ст.) < *kuropta < *kuropъta (гл. таксама Сабалеўскі, РФВ, 64, 137; Фасмер, 2, 428), ідэнтычна да курапатка, што падаецца штучным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́на, рабіна́, рабі́ніца ’рабіна’ (ТСБМ; воран., глыб., шальч., вільн., швянч., Сл. ПЗБ; ТС, Нар. Гом., ЛА, 1, карта № 215; Бяльк.), рус. ряби́на, укр. гороби́на, ороби́на, оря́бина, горад, горба, ворбина, веребина, ря́бка, польск. jarzębina, чэш. jeřabina, jeřáb, в.-луж. wjerjebina, н.-луж. jerjebina, славін. řabʼina, серб.-харв. jarèbika. Прасл. *arębina, *erębina, *ěrębina або (з іншай ступенню вакалізму) *rębina паходзіць з прасл. *arębъкурапатка, рабина’, *erębь ’рабчык’, *ěrębь ’буры’, звязаных з і.-е. *ē̆rē̆‑b(h)‑ *ō̆rō̆‑b(h)‑ са значэннем істот або дрэў цёмнага, чырвонага, бурага колеру (у славянскіх мовах пра стракаты колер). Роднаснае да літ. jerubė̃, jerbė̃ ’рабчык’, лат. ir̃beкурапатка’, ir̃bene ’рабіна’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, jarpi ’рабчык’, ст.-в.-ням. erpf ’цёмнага колеру’ (Бернекер 1, 274; Мацэнаўэр, LF 8, 29; Фасмер, 3, 535; Трубачоў, ЭССЯ, 1, 7375; SP, 6, 58, 134; ЕСУМ 1, 570; Покарны 1, 334; Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 104). Брукнер збліжае з літ. ráibas, raibas ’стракаты’ (Брукнер, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРНІТАФА́УНА (ад арніта... + фауна),

авіфауна, гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў птушак пэўнай мясцовасці, краіны або геал. перыяду. Сусветная арнітафауна аб’ядноўвае каля 8,6 тыс. відаў. На Беларусі 18 атр., каля 300 відаў і падвідаў. Найб. пашыраны вераб’інападобныя — 92 віды. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Эндэмікі адсутнічаюць. Мяшаная, паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрытых прастораў) тыпаў фаун. Найб. колькасць відаў (81) гняздуецца ў лясах, 52 віды — прыбярэжна-водныя. 224 віды гняздуюцца, 66 — мігранты або выпадкова залётныя, 9 трапляюцца толькі зімой. Паляўнічыя віды: цецярук, слонка, бакас, дупель, глушэц, рабчык, крыжанка, чыркі, шэрая курапатка і інш. У Чырв. кнізе Беларусі 75 відаў.

т. 1, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІЧЫ́НА,

птушкі і звяры, якіх здабываюць паляваннем і мяса якіх ідзе ў ежу. Выкарыстоўваюць таксама пух. пер’е, шкуры, рогі. Дз. падзяляюць на птушыную (баравую, ці лясную, вадаплаўную, балотную, палявую і стэпавую) і 4-ногую (пераважна зайцы і капытныя). На Беларусі водзяцца: з 4-ногай Дз. лось, дзік, алень, казуля, заяц-русак; з баравой — глушэц, цецярук, рабчык, вяхір, клінтух, слонка; з вадаплаўнай — гусі, качкі, паганкі, крахалі, лысуха; з балотнай і лугавой — бакас, дупель, драч і інш. кулікі і пастушкі; з палявой і стэпавай — перапёлка, шэрая курапатка. Паляванне на рэдкія, знікаючыя і асабліва каштоўныя віды Дз. забаронена або дазваляецца па ліцэнзіях (лось, дзік, курапаткі, казулі, высакародны алень, глушэц). Для павелічэння запасаў Дз. праводзяцца мерапрыемствы па дзічынаразвядзенні.

т. 6, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́ЛЬНЯ,

гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1968 з мэтай захавання ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і характэрнай для яго расліннасці. Пл. 23,2 тыс. га (1997). Размешчаны на Полацкай нізіне. У межах заказніка каля 30 дыстрофных азёр, у т. л. Ельня, Доўгае, Чорнае. Асн. тэрыторыя — хмызнякова-сфагнавае балота прыбалт. тыпу. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя, бярозава-палітрыхавыя згуртаванні, выразныя градава-мачажынны і градава-азёрны раслінныя комплексы. На мінеральных «астравах» лясная расліннасць: ельнікі сніткавыя, бярэзнікі вейнікавыя, чорнаалешнікі прыручайна-травяныя і інш. У флоры заказніка каля 300 відаў раслін. Трапляюцца рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (гагара чорнаваллёвая, дзербнік, журавель шэры, курапатка белая і інш.).

т. 6, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мімікры́я

(англ. mimicry)

1) прыпадабненне некаторых жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя па форме і колеру з мэтай самааховы (напр. заяц і курапатка зімой маюць белую афарбоўку, хамелеоны мяняюць афарбоўку пры руху па дрэве, афарбоўка матылькоў нагадвае кветкі і г.д.);

2) перан. беспрынцыпнае прыстасаванне каго-н. да жыццёвых умоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КУРАПАДО́БНЫЯ (Galliformes),

атрад птушак. Вядомы з ніжняга эацэну. 2 падатр.: гаацыны і ўласна К., 7 сям. (6 сучасных: веліканогія куры, фазанавыя, індычыя, краксавыя, або гока, цецеруковыя, цацаркавыя), 108 выкапнёвых і 283 сучасныя віды. Наземныя або наземна-дрэвавыя птушкі. На Беларусі 7 відаў: глушэц, курапаткі белая і шэрая, перапёлка, рабчык, цецярук, фазан. У Чырв. кнізе МСАП — 26 відаў, 11 падвідаў. У Чырв. кнізе Беларусі — курапатка белая.

Даўж. ад 12 см (карлікавая перапёлка) да 235 см (чубаты аргус), маса ад 45 г (карлікавая перапёлка) да 10 кг (дзікі індык). Самцы буйнейшыя за самак. Палавы дымарфізм добра выражаны. Дзюба кароткая, моцная. Крылы шырокія. Ногі моцныя. Добра ходзяць, бегаюць, палёт непрацяглы. Кормяцца пладамі, насеннем, травой, лісцем, насякомымі, малюскамі, чарвямі. Пераважна палігамы, такуюць. Гнёзды на зямлі (акрамя гаацына і гока). Нясуць да 25 яец. Вывадкавыя птушкі. Банкіўскія куры (гл. Банкіўскі певень), індычыя і цацаркавыя — продкі свойскіх парод. Аб’ект промыслу і развядзення.

т. 9, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)