verwáhrlost a

1) занядба́ны, запу́шчаны, бездагля́дны

2) беспрыту́льны, закі́нуты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

захлёстнутый

1. захлісну́ты; заплю́хнуты; залі́ты;

2. зашмаргну́ты; закі́нуты;

3. захлісну́ты; захо́плены; см. захлестну́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пусты́рнік ’сардэчнік’ (в.-дзв., смарг., лудз., Сл. ПЗБ), ’чорны паслён’ (ТС). Запазычана з рус. пустырник ’сардэчнік’ (ад пустырь ’закінуты куток, пусташ’, дзе расце), параўн.: пустырніку нас называюць глухая крапіва (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІТУ́ШКА Міхась Апанасавіч (1907, г. Нясвіж Мінскай вобл. — ?),

бел. паліт. і вайсковы дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1930), вучыўся ў Пражскім ун-це і Варшаўскім політэхн. ін-це. У 1930-я г. ўваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднання бел. студэнцкіх арг-цый у Празе, Варшаўскага асв. т-ва беларусаў. Напярэдадні Вял. Айч. вайны ўступіў у кантакт з абверам, вёў дыверсійную работу ў Зах. Беларусі. У час вайны актыўна супрацоўнічаў з гітлераўцамі, арганізоўваў атрады Бел. самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне, удзельнічаў у баях супраць сав. партызан. Адзін з лідэраў Бел. незалежніцкай партыі, маёр Бел. краёвай абароны. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). З ліп. 1944 выкладчык дыверсійна-разведвальнага батальёна «Дальвіц», камандзір яго спецатрада. 17.11.1944 атрад Вітушкі закінуты фашыстамі ў Налібоцкую пушчу. З вясны 1945 кіраўнік т.зв. партызанскай Бел. вызв. арміі (інш. назва «Чорны кот»). Далейшы лёс невядомы.

С.​І.​Ёрш.

т. 4, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛАС Іван Андрэевіч (н. 5.6.1923, в. Каратынічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі ў Вял. Айч. вайну, разведчык. Герой Расійскай Федэрацыі (1994), палк. (1985). Скончыў Мазырскае пед. вучылішча (1939). З 1942 на падп. рабоце ў тыле ворага ў Харкаўскай вобл., потым у Лельчыцкім р-не — камандзір партыз. атрадаў імя Кутузава, імя Калініна і інш. У 1943—44 вёў падп. і развед. работу на акупіраванай тэр. Пінскага, Баранавіцкага, Лідскага, Ваўкавыскага р-наў, Польшчы. У вер. 1944 у час Варшаўскага паўстання 1944 па заданні Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання закінуты ў Варшаву. Потым да канца вайны вёў разведку ў Берліне. З 1949 у Гал. разведупраўленні Мін-ва абароны СССР. Аўтар шэрагу кніг аб Вял. Айч. вайне.

Тв.:

Варшава в огне. М., 1956;

Рельсовая война в Полесье. М., 1962;

По заданию центра. М., 1989;

Возвращение из ада: Избр. М., 1996.

А.​Д.​Колас.

т. 8, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́мра Закінуты старажытны калодзеж з драўляным зрубам (в. Заспа Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

беспрыту́льны áufsichtslos, verwáhrlost; óbdachlos (бяздомны);

беспрыту́льныя дзе́ці verwáhrloste [verkómmene] Kínder;

2. перан. (закінуты, занядбаны):

беспрыту́льная гаспада́рка verwáhrloste Wírtschaft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запусце́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Закінуты, запушчаны. Запусцелы сад. □ Справа лясок канчаўся, віднелася запусцелае, зарослае свірэпкай поле. Мележ. Зарыты па самыя вочы Стаіць запусцелы дот. Панчанка.

2. Бязлюдны, апусцелы. Быў кірмашны дзень, і таму запусцелыя вуліцы і завулкі гарадка сёння ажывіліся. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

forlorn

[fərˈlɔrn]

adj.

1) усі́мі пакі́нуты; само́тны, адзіно́кі, закі́нуты

2) няшча́сны, мізэ́рны, у ро́спачы; жалюго́дны

•

- forlorn hope

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zaniedbany

запушчаны; занядбаны; закінуты; неахайны;

zaniedbany wygląd — неахайны (запушчаны) выгляд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)