Тра́хлы ‘трухлявы’ (Мат. Гом.). Мажліва, кантамінацыя тру́хлы і дра́хлы (гл.), параўн. рус.-ц.-слав.друхлый ‘прыгнечаны’, звязанае чаргаваннем з дряхлый ‘стары, трухлявы’ (Фасмер, 1, 544). Магчыма аддаленая сувязь з літ.trèšti ‘псавацца, гніць, трухлявець, рабіцца мяккім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.дыял.то́хлый ’тухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуць ’пратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус.мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав.мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус.мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
decay
[dɪˈkeɪ]1.
v.
1) гніць; псава́цца (пра зу́бы)
2) разва́львацца
3) занепада́ць
2.
n.
1) гніцьцё, псава́ньне n.
2) занепада́ньне n., заняпа́д -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ.truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат.trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ.tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kisnąć
незак.
1. кіснуць;
2.гніць;
nie pozbierane jabłka kiśły (kisnęły) w sadzie — несабраныя яблыкі гнілі ў садзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Свіль ‘месца на дрэве з хвалепадобным размяшчэннем валокнаў’ (ТСБМ), сьвіль ‘нарост на дрэве ў месцы пашкоджання’ (Ласт.). Да віць, звіць; утворана падобна да гніль < гніць з суф. *‑lь‑. Гл. Праабражэнскі, 2, 259; Фасмер, 3, 577. У выніку дээтымалагізацыі прыстаўка злілася з коранем, параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трухні́вы, трухня́вы ‘трухлявы, крохкі, нямоцны’ (ТС), сюды ж трухне́ць ‘брынчаць, брынкаць, бразгаць (пра надтрэснуты посуд)’ (ТС), з іншай асновай трухце́ць ‘трашчаць’ (люб., Жыв. сл.), ‘утвараць глухі гук (пра надтрэснуты посуд’ (Зайка Кос.). Параўн. укр.трухня́вий ‘струхлы’, трухні́ти ‘гніць’, чэш.trouchnivý ‘трухлявы’. Да трухнуць (гл.), магчыма, пад уплывам трупце́ць (гл.).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прухно́ ’парахня’ (іўеў., гродз., Сл. ПЗБ). З польск.próchno ’тс’ (Мацкевіч, тамсама, 4, 120). Сюды ж пру́хнуць ’гніць’ (Нас.) < польск.próchnieć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90; Цвяткоў, Запіскі, 1, 56), а таксама пру́хлы ’трухлы, спарахнелы, сатлелы’ (Нас., Гарэц.), прухня́вы ’гнілы, сатлелы’ (Нас.), якія маглі быць запазычаны або ўтвораны на беларускай глебе.