guz
м.
1. гуз; бугор, бугорчык; нарост;
2. мед. пухліна;
3. гузік (вялікі);
szukać ~a — шукаць гуза; нарывацца на непрыемнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карпа́ты 1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.
Карпа́ты 2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Прадаўгаватае суквецце хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрытае луской. На лясной дарозе, пад старой разлапістай сасной, ляжаць апалыя шышкі. Ігнаценка. Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці. Грамовіч. // Плод або гронкі пладоў некаторых раслін, якія формай, знешнім выглядам нагадваюць такое суквецце. Врусніц было многа, яны віселі на куп’і шышкамі, як авечыя хвасты, бурыя ад густога сонца. Пташнікаў.
2. Круглы бугор на целе чалавека, жывёлы; гуз. А шышка ўсё ж падскочыла [ў Артура] на лысіне. Гроднеў. Ад першай да апошняй старонкі героі падалі з лодкі, набівалі шышкі, загледжваліся на дзяўчат, грузлі ў балоце. «Звязда». // Выпуклая няроўнасць, бугор на паверхні чэрапа, якія быццам бы (паводле фрэналогіі) паказваюць на ўласцівасці, здольнасці, схільнасці чалавека. Ды вы зірніце на ягоны [Яшкаў] лоб, Якія мудрыя дзве шышкі! Валасевіч.
3. Разм. іран. Пра якую‑н. важную асобу. Тут быў і начальнік дэпо, і некаторае дарожнае начальства, усе вялікія шышкі на чыгунцы. Лынькоў. — А сам ты хто? У якім жа чыне? — Вартую двор! Вартую сад! — Ці чулі вы?! От гэта шышка!.. Бялевіч.
4. Патаўшчэнне авальнай ці акруглай формы на канцы, вярхушцы якога‑н. прадмета, звычайна для ўпрыгожання. Шлем з шышкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Буса́к ’бугор’ (Касп., БРС), ’пажарны крук’ (КЭС, лаг.). З *босак. Запазычанне з польск. мовы (bosak ’тс’ < ням. Bootshacken, Bootshacke; Варш. сл., 1, 193; Брукнер, 37). Параўн. і баса́к ’тс’. Гл. і літ. bùsokas, якое запазычана з ням. (усх.-прус.) bôshaken (Фрэнкель, 67). З фанетычных меркаванняў не пераконвае вывядзенне (Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72) бел. буса́к з ст.-цюрк. bašag ’наканечнік, вастрыё стралы ці кап’я’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пугра́к ’пагорак’ (бош., ЛА, 1), пуграчына ’ўзгорачак’ (міёр., Нар. словатв.). Відаць, кантамінацыя бугор і пагорак, параўн. гурок ’кучавое воблака’ (Мат. Гом.); або, што больш верагодна, вынік фанетычных змен, характэрных для паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, у слове пагорак (ці пагу́рак, гл.): чаргаванні ы/у ў першым складзе пасля губнога зычнага, перанос націску і сінкопа, параўн. Фанетыка бел. мовы, 159. Іншы варыянт змен у пугірак (полац., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Крэж 1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).
◎ Крэж 2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.
◎ Крэж 3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус. вихо́р, укр. вихор, польск. wicher, чэш. vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен. vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурга́н ’бугор’ (Грыг., Гарэц.); ’пухір’ (Яруш.); ’цвёрды грузачок, пухір на скуры’ (мсцісл. З нар. сл.), варга́н ’вярзіла, боўдзіла’ (віл., Грынблат, вусн. паведамл.), рус. бранск. вурга́н ’сіняк’, маск. ворга́н ’вір, яма ў рацэ’. Хутчэй за ўсё аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вурга́ніць ’кідаць, перакульваць’ (гл.), якое, відаць, нельга разглядаць асобна ад варга́ніць ’тс’ (гл.); балгарская паралель въ́рга ’гуз на целе’, якую Бернар (Балк. ез., 3, 1961, 83) выводзіць з върга́лям ’куляць, пераварочваць’ (< і.-е. *wer‑gh‑ ’круціць’; параўн. лат. sa‑vergt ’моршчыцца, сціскацца’ (БЕР, 1, 210)) і въ́ргам ’куляць, перакідаць’, а таксама серб.-харв. варгањ ’грыб баравік’ (Мяркулава, Очерки, 164), магчыма, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. vъrganъ ’нарост, грыб’; адносна фанетыкі і семантыкі параўн. таксама вурдыль, вургуль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус. волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ. vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр. ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг. върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв. вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)