прабры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Утварыць гук брынкання.

2. што, на чым. Няўмела сыграць што‑н. на раялі або на якім‑н. струнным інструменце. Прабрынкаць польку.

3. што і без дап. Брынкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

klmpern vi бры́нкаць, тро́мкаць, дрэ́нна ігра́ць (на музычным інструменце)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Дры́нкацьбрынкаць, бразгатаць’ (БРС). Гукапераймальнае. Параўн. чэш. drnčeti, drčeti, рус. тре́нькать і г. д. Гл. Махэк₂, 128; Фасмер, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брынча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і брынкаць (у 1 знач.). Я ўсю дарогу не зводжу вачэй з пагнутага парожняга вядра, што брынчыць ззаду на дзедавым возе. Сачанка. Кроплі па даху брынчалі, Бегла дарогі рака. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бранчэ́цьбрынкаць’ (Касп.). Рус. бренчать, чэш. brnčeti і г. д. Да слав. bręk‑. Гл. Фасмер, 1, 212. Але параўн. і польск. brzęczeć.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

twang2 [twæŋ] v.

1. звіне́ць (пра напятую струну);

twang (on) a guitar бры́нкаць на гіта́ры

2. гугня́віць, гугні́ць, гамза́ць, гавары́ць у нос

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Забарбе́ць ’забразгаць, забрынкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Забарбець < літ. barbė́ti ’бразгаць, брынкаць’ (Сл. паўн.-зах., 180) гукапераймальнага характару (Фрэнкель, 35). Параўн. рус. вяцк. забара́баться ’пачаць пэцкацца, пляскаючыся ў вадзе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

twang

[twæŋ]

1.

v.i.

1) бры́нкаць (на стру́нах)

2) гугня́віць

2.

n.

1) бры́нканьне n.

2) гугня́васьць f.

to speak with a twang — гугня́віць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нкаць ‘абы-як, няўмела іграць на якім-небудзь музычным інструменце’ (ТСБМ, Юрч. Сін., Аляхн.), ‘часта ступаць дробнымі крокамі’ (Скарбы), ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), тры́нькаць ‘гультайнічаць’, ‘балбатаць’ (Клундук), трэ́нькацьбрынкаць’ (ТСБМ), ‘пазваньваць (пра тэлефон)’ (Ян.), трэнь‑брэнь — гукаперайманне гучання шчыпковых музычных інструментаў (ТСБМ). Параўн. рус. вяцк. тре́нькатьбрынкаць, ціха наігрываць, балбатаць’, «звонкі» варыянт у чэш. drnkat, brnkat < drnk, brnk — пра выражэнне бразгатлівых гукаў. Гукаперайманне (Фасмер, 4, 98; Махэк₂, 128). Сюды ж з ускладненай асновай трэндыка́ты ‘трэнькаць, перадаваць голасам музыку, напяваць рэчытатывам’ (пін., Нар. лекс.), трынды́каць ‘гаварыць абы-што (пра жанчын-пляткарак)’ (ТС), трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), тры́каті ‘трэнькаць, брынькаць’ (Вруб.) са спрашчэннем спалучэння гукаў, успрынятага як назалізаваны галосны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)